wd wp Пошук:

Юрый Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герасіменка. Юрый (Юрась) Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі (9 лістапада 1948, мястэчка Даўгінава, Вілейскі раёнлюты 15 лютага 1997) — беларускі графік. Працаваў у кніжнай, станковай і абстрактнай графіцы, у жанры партрэта. Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года[1].

Біяграфія

Бацька Павел Герасіменка быў мастаком-самавучкам. Сям’я пераязджае жыць у Маладзечна. Потым мастак паступае ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыцца на графічным аддзяленні Шаранговіча[2].

У 1972 годзе Юрый Герасіменка выконвае «Партрэт Я. Коласа», які прызнаны лепшым партрэтам паэта. У 1977 годзе Ю. Герасіменка абараняе дыплом мастака-графіка. Мастак ілюструе кнігі Быкава, Зуёнка. За ілюстраванне кнігі апошняга ў 1980 годзе ўзнагароджаны дыпломам 1 ступені Рэспубліканскага конкурсу кнігі[2].

У 1982 годзе за ілюстрацыі да кнігі Коласа ўзнагароджаны дыпломам Ф. Скарыны і дыпломам 2 ступені на Усесаюзным конкурсе кнігі[2].

Аўтар першага герба Маладзечна (1988, Папараць-кветка)[3].

Ад 1995 года выкладаў у Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К.Агінскага. Быў ініцыятарам стварэння ў музвучэльні аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Памёр у 1997 годзе. Пахаваны ў Даўгінаве[2].

Дыпламант рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў кнігі.

Са спадчыны мастака

Працы Юрася Герасіменкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, іншых музеях краіны, у прыватных калекцыях ЗША, Францыі, Германіі, Польшчы[2].

Ілюстрацыі да кніг

Партрэты

Станковыя работы

Зноскі

  1. Памяць. Вілейскі раён. // Герасіменка-Жызнеўскі Юрый Паўлавіч. — Мн.: БелТА., 2003. — С. 579. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  2. 1 2 3 4 5 Архівавана 5 сакавіка 2016.. Герасіменка-Жызнеўскі Юрый // «Рэгіянальная газета»
  3. Архівавана 11 красавіка 2013.. З гісторыі герба Маладзечна // «Рэгіянальная газета»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даўгінаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Маладзечне
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага