.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Рыжко (нар. 10 кастрычніка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, з 2006 года гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ. Другую палову сезону 2009 правёў у арэндзе ў «Смаргоні». У 2010—2012 гадах гуляў за жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ».
У сакавіку 2013 года перайшоў у «Слуцк»[2], але ў ліпені 2013 пакінуў гэты клуб[3] і перайшоў ва ўзбецкую «Бухару», дзе замацаваўся ў асноўным складзе.
У канцы студзеня і пачатку лютага 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але не падышоў[4]. У выніку сезон 2014 пачаў у складзе наманганскага «Наўбахора»[5].
У жніўні 2015 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком першалігавай «Іслачы»[6]. Разам з камандай выйшаў у Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 звычайна гуляў у асноўным складзе «Іслачы» на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Да сезону 2017 рыхтаваўся разам з «Іслаччу», аднак перад пачаткам чэмпіянату не трапіў у заяўку і пакінуў каманду.
У ліпені 2017 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана». Дэбютаваў за новы клуб 31 ліпеня ў матчы супраць «Слуцка», дзе забіў гол пасля падачы вуглавога, чым прынёс «Нафтану» перамогу з лікам 1:0. У выніку замацаваўся ў аснове навапалачан, выступаў на пазіцыях цэнтральнага абаронцы і апорнага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 11,5 тысяч рублёў[7].
У студзені 2018 года далучыўся да «Смалявічаў»[8]. У складзе каманды ўдзельнічаў у таварыскіх матчах, аднак у лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[9], пасля чаго пакінуў «Смалявічы»[10].
Пасля прысуду ад АБФФ некаторы час працаваў сцюардам на матчах «Смалявічаў», таксама спрабаваў працаўладкавацца ў чэмпіянатах Малдовы і Арменіі[11].
Гуляў за моладзевыя і алімпійскую зборныя Беларусі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2006 | дубль | БАТЭ | ![]() | 9 | 1 |
2007 | дубль | БАТЭ | ![]() | 23 | 1 |
2008 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 1 | 0 |
2009 (1) | дубль | БАТЭ | ![]() | 13 | 2 |
2009 (2) | Д1 | Смаргонь | ![]() | 13 | 0 |
2010 | Д1 | Тарпеда | ![]() | 5 | 0 |
2011 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 20 | 1 |
2012 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 13 | 1 |
2013 (1) | Д2 | Слуцк | ![]() | 14 | 1 |
2013 (2) | Д1 | Бухара | ![]() | 13 | 0 |
2014 | Д1 | Наўбахор | ![]() | 23 | 1 |
2015 (1) | Д1 | Наўбахор | ![]() | 13 | 0 |
2015 (2) | Д2 | Іслач | ![]() | 12 | 0 |
2016 | Д1 | Іслач | ![]() | 23 | 2 |
2017 (2) | Д1 | Нафтан | ![]() | 15 | 1 |
Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)