wd wp Пошук:

Юрый Іванавіч Лістапад

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лістапад (значэнні).

Ю́рый (Ю́рка, Гео́ргі) Іва́навіч Лістапа́д (7 красавіка 1897, Варкавічы, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць5 ліпеня 1938, Бамлаг) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

Біяграфія

Ю. Лістапад з жонкай Марыяй, 1920-я гг.
Ю. Лістапад з дачкой Нінай, канец 1920-х

Нарадзіўся 7 красавіка 1897 года ў Варкавічах Слуцкага павета ў сялянскай сям’і[1]. У 1914 годзе скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Случчыне і ў Слуцку. У 1918 годзе ў Менску скончыў 1-я Беларускія педагагічныя курсы, адзначаўся педагагічнай радай курсаў за добрае валоданне беларускай мовай і веданне гісторыі Беларусі. Яго выпускны твор «Слуцкае вяселле» Язэп Лёсік надрукаваў у менскай газеце «Беларусь» у маі 1920 года. У 1919 годзе працаваў у менскіх беларускіх выдавецтвах, пераклаў на беларускую мову апавяданне Уладзіміра Караленкі «Бяз мовы», камедыі Аляксандра Астроўскага «Беднасць ня ганьба» і «На бойкім месцы», таксама падручнік «Арытмэтыка» Цыгельмана[2].

Увосень 1919 года накіраваны Беларускай школьнай радай Меншчыны школьным інструктарам у Слуцкі павет, дзе з дапамогай Андрэя Бараноўскага і іншых актывістаў стварыў восем беларускіх школ. Актыўна ўдзельнічаў у працы слуцкіх беларускіх арганізацый (Нацыянальны камітэт, «Папараць-Квета» ды інш.)[2].

У лістападзе 1920 года абраны ў Беларускую раду Случчыны, удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 года[2].

З 1921 года ў Заходняй Беларусі, вучыўся на Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах (адначасова быў іх адказным сакратаром), увайшоў у арганізацыю «Нацыянальная сувязь», супрацоўнічаў з газетамі «Еднасць», «Беларускія Ведамасці», «Наша думка»[1]. Інструктар беларускіх школ на Віленшчыне[2].

У 1922 вярнуўся ў Слуцк. Настаўнічаў, у 19231925 гадах працаваў выкладчыкам беларусазнаўства на Слуцкіх агульнаадукацыйных педагагічных курсах, дзе блізка сышоўся з Якубам Коласам[1][2].

Арыштаваны ДПУ БССР 22 лістапада 1925, у сакавіку 1926 асуджаны на 5 гадоў турэмнага зняволення. Вызвалены ў лістападзе 1927. Доўгі час не мог уладкавацца на працу, зарабляў грошы як «вольны перакладчык» у Белдзяржвыдавецтве[2]. Зноў арыштаваны летам 1930 г. па справе «Саюзу вызвалення Беларусі», вызвалены праз некалькі месяцаў. У ліпені 1933 года перасяліўся ў Ржэў, працаваў рахункаводам збожжанарыхтоўчага пункту. У кастрычніку 1933 арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», у студзені 1934 г. асуджаны на 8 гадоў зняволення. Этапаваны ў Байкала-Амурскі канцлагер АДПУ Далёкаўсходняга краю (Свабодны), паводзіў сябе там непакорліва. У жніўні 1935 г. на яго была заведзена крымінальная справа. 31 сакавіка 1938 «тройкай» НКУС за «антысавецкую агітацыю сярод зняволеных» прыгавораны да расстрэлу.

Быў жанаты з Марыяй Стагановіч, меў дачку Ніну.

Рэабілітаваны 16 ліпеня 1956 г.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 У матэрыялах яго крымінальнай справы стаіць выснова: «Невыправімы» (нявызн.). kurjer.info (5 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2015. Праверана 23 чэрвеня 2015.
  2. 1 2 3 4 5 6 Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — Менск: Энцыклапедыкс, 2006. — С. 289—290. — 400 с. — ISBN 985–6599–25–3.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускай рады Случчыны
Катэгорыя·Удзельнікі Слуцкага паўстання
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варкавічах
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Амурскай вобласці
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне