wd wp Пошук:

Наша думка

На́ша ду́мка — штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета прагрэсіўнага кірунку. Выходзіла на беларускай мове ў Вільні (24 лютага 1920 — 8 ліпеня 1921). Рэдактар-выдавец Максім Гарэцкі. Выйшла 27 нумароў. Забаронена польскімі ўладамі.

Асноўную ўвагу аддавала палітычнаму і эканамічнаму становішчу Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы, распаўсюджанню ідэй вызваленчага руху. Выкрывала палітыку буржуазна-памешчыцкіх колаў, разглядала зямельнае пытанне, змагалася за беларускую культуру і асвету, пісала пра палітычнае становішча БССР. На старонках газеты змешчаныя творы Максіма Гарэцкага (пад псеўданімам А. Мсціслаўскі, Дзед Кузьма і інш.), Антона Луцкевіча, Макара Краўцова, Леапольда Родзевіча, Ігната Канчэўскага, Юркі Лістапада, Ігната Дварачаніна, Станіслава Шыманоўскага, Казіміра Сваяка, Уладзіміра Жылкі, П. Прадухі, В. Сталяронка, Кандрата Лейкі, П. Простага, Сымона Рака-Міхайлоўскага, Міхася Чарота, творы з фальклорных збораў Аляксандра Сержпутоўскага, народныя песні з Сакольшчыны. Друкавала выступленні па пытаннях развіцця тэатра, выяўленчага мастацтва, літаратуры, гісторыі беларускай культуры.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Газеты без геаграфічных каардынат
Газеты на беларускай мове
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1920 годзе
Газеты паводле алфавіта
Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1921 годзе