wd wp Пошук:

Юргіс Шаўліс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаўліс. Юргіс Шаўліс (5 мая 1879, Бальшаны — 18 кастрычніка 1948, Лугана) — літоўскі палітык і дыпламат, падпісант Акту незалежнасці Літвы 1918 г., літоўскі пасол у Варшаве ў 1939 г.

Жыццярыс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, якая асела на Жмудзі. Скончыў гімназію ў Паланзе, каб пазней вучыцца ў віленскай семінарыі. Пасля двух гадоў навучання распачаў эканамічную адукацыю ва ўніверсітэце Берна, дзе ў 1912 г. атрымаў тытул доктара філасофіі. Пасля вяртання ў Літву працаваў у Віленскім дваранскім банку.

Яшчэ ў маладосці быў заангажаваны ў палітычную дзейнасць, у 1902 годзе стаў членам Літоўскай дэмакратычнай партыі. Як член Тарыбы ў 1917—1918 гг. быў сярод асоб, якія падпісалі Акт незалежнасці Літвы 1918 г..

У тым самым годзе распачаў дыпламатычную кар’еру, быў пасланнікам маладой літоўскай дзяржавы ў Германіі (займаў пасаду пасла ў Берліне), пазней быў паслом у Швейцарыі (1919), Рыме (1921—1923) i Ватыкане (1927—1931). У 1931 г. зноў прызначаны паслом у Германіі, выконваў там абавязкі да 1938 г.

Пасля ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў з Польшчай, Антанас Смятона прызначыў яго паслом Літоўскай рэспублікі ў Варшаве, даверчыя граматы перадаў прэзідэнту Масціцкаму 11 студзеня 1939 г.

Пасля выезда з Варшавы зноў стаў паслом Літвы ў Швейцарыі, дзе выконваў абавязкі да 1946 г.

Не вярнуўся ў Савецкую Літву, памёр у эміграцыі ў Лугана.

Быў масонам, належаў да лож «Litwa» i «Lietuva».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Нарадзіліся ў Прыенайскім раёне
Краёўцы
Нарадзіліся ў 1879 годзе
Памерлі 18 кастрычніка
Памерлі ў Лугана
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Бальшанах
Нарадзіліся 5 мая
Асобы
Памерлі ў 1948 годзе
Выпускнікі Бернскага ўніверсітэта
Палітыкі паводле алфавіта
Палітыкі Літвы