wd wp Пошук:

Лугана

Лугана (італ.: Lugano) — горад у швейцарскім італамоўным кантоне Тычына. Горад знаходзіцца на вышыні 273 м над узроўнем мора, на паўночным беразе аднайменнага возера Лугана.

Гісторыя

Ужо ў IX стагоддзі Лугана быў значным гандлёвым месцам. У сярэднія вякі горад стаў адным з цэнтраў барацьбы гвельфаў і гібелінаў, а ў 1434 годзе перайшоў да Мілану. У ходзе Італьянскіх войнаў Лугана ў 1512 годзе быў уступлены швейцарскаму саюзу і кіраваўся фогтам, не маючы статусу кантона, да 1798. У перыяд войнаў Вялікай Французскай рэвалюцыі Лугана стаў галоўным горадам аднайменнага кантона Гельветычнай рэспублікі, а у 1803 годзе ён быў перададзены кантона Тычына, галоўным горадам якога быў напераменку з Белінцонай і Лакарна. Хоць з 1881 года адміністрацыйныя органы кантона былі перанесеныя ў Белінцону, Лугана застаўся цэнтрам палітычнага і культурнага жыцця, гандлю і прамысловасці.

Адукацыя і культура

Вядомыя асобы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Швейцарыі
Катэгорыя·Лугана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Камуны кантона Тычына