wd wp Пошук:

Легенда аб Палемоне

Легенда аб Палемоне — легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. Упершыню выкладзена ў летапісным зводзе «Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага» (1520-я гг.), паўторана (у варыянтах) Міхалонам Літвінам і інш.

Змест падання

Паводле легенды, 500 сем’яў рымскай знаці уцяклі марскім шляхам у Жмудзь ад жорсткасці імператара Нерона (версія Хронікі ВКЛ), альбо ад Атылы, які у 452 годзе узяў у аблогу Аквілею (версія Хронікі Быхаўца). На чале эмігрантаў быў родзіч Нерона Палемон—Публій Лібон, а яго сын Кунас (эпанім Каўнаса) заснаваў дынастыю літоўскіх князёў, да якой належаў і заснавальнік ВКЛ Міндоўг. Сама назва «Літва» ў легендзе выводзіцца ад лацінскага слова lituus: «труба, ваенны сігнальны ражок».

Ацэнкі

Навуковае абгрунтаванне непраўдападобнасці легенды было выказана яшчэ М. Улашчыкам. Мяркуецца, што гэтая легенда, як і наогул большасць легенд, мелася служыць новым грамадска-палітычным мэтам літоўскай арыстакратыі, якія аформіліся ў пачатку 16 ст., а таксама сведчыла аб патрэбе этнічнага самавызначэння літоўцаў. Наяўнасць рымскіх продкаў узносіла літоўцаў над іншымі народамі, служыла іх нацыянальнаму гонару. Апроч таго, згодна з легендай літоўцы вялі свой радавод ад каталіцкага Захаду і не мелі нічога супольнага з Усходам (Руссю).[1]

Магчымыя крыніцы

На падставе параўнання тэкстаў выказвалася меркаванне, што адной з літаратурных крыніц легендарнай часткі Хронікі ВКЛ магла паслужыць польская версія рамана «Александрыя»[2].

Зноскі

  1. Белазаровіч, С.52.
  2. Kęstutis Gudmantas. 1510 metų ‘Aleksandrija’ — nežinomas Lietuvos metraščių šaltinis. Archivum Lithuanicum 5, 2003.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Легенды
Катэгорыя·Легендарныя літоўскія князі