wd wp Пошук:

Эра Саарынен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саарынен.

Эра Саарынен (фінск.: Eero Saarinen; 20 жніўня 1910, Кірканумі, Фінляндыя, — 1 ліпеня 1961, Ан-Арбар, штат Мічыган, ЗША) — амерыканскі архітэктар.

Біяграфія

Вароты Захаду ў Сент-Луісе
Аэрапорт імя Далеса

Сын Эліэля Саарынена. З 1923 г. жыў у ЗША. Скончыў архітэктурны факультэт Ельскага універсітэта ў Нью-Хейвене (штат Канектыкут; 1934). Пасля смерці бацькі завяршыў рэалізацыю іх сумеснага праекта Тэхнічнага цэнтра кампаніі «Джэнерал мотарс» у Уорэне (штат Мічыган; 1945—1955), адзначанага уплывам Л. Міс ван дэр Роэ. У далейшым Саарынен перайшоў ад строгага рацыяналізму да пошукаў сімвалічнай выразнасці архітэктурнай формы, яе вытанчанай індывідуалізацыі і рамантычнай экспрэсіі (капэла Гарвардскага ўніверсітэта ў Кембрыджы, штат Масачусетс, 1955; хакейны стадыён Ельскага ўніверсітэта, 1958), звяртаецца да скульптурных метадаў формаўтварэння (аэравакзал кампаніі TWA ў аэрапорце Кенэдзі ў Нью-Ёрку, 1962). Сярод твораў Саарынена арганічным спалучэннем пластычна багатай архітэктурнай формы і будаўнічай канструкцыі вылучаецца будынак аэрапорта імя Далеса блізу Вашынгтона (скончаны ў 1962 г.). У канцы 1950-х гг. Саарынен стварыў шэраг збудаванняў у духу амерыканскага неакласіцызму (пасольства ЗША ў Лондане, 1960).

Зноскі

  1. 1 2 Marter J. Saarinen, Eero // The Grove Encyclopedia of American Art — Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта, 2011. — ISBN 978-0-19-533579-8
  2. 1 2 https://www.mfa.fi/kokoelmat/arkkitehdit/eero-saarinen/ Праверана 6 жніўня 2020.
  3. 1 2 Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усіма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Гранд-Шам’ер
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Памерлі ў Эн-Арбары
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня