wd wp Пошук:

Эдвін Геранімавіч Друцкі-Любецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Друцкі-Любецкі. Князь Э́двін Друцкі-Любецкі, Э́двін Цэзарый Адам Друцкі-Любецкі, Э́двін Геранімавіч Друцкі-Любецкі (21 жніўня 1828, Лунін — 8 жніўня 1901, Лунін) — буйны землеўласнік Расійскай Імперыі, пінскі павятовы маршалак (1859—1872).

Біяграфія

Паходжанне

Належаў да княскага роду Друцкіх-Любецкіх. Нарадзіўся ў сям’і князя Гераніма Францішкавіча Друцкага-Любецкага (1776/9—1844), пінскага павятовага маршалка (1817—1823), і Крысціны Шчыт-Неміровіч. Быў хрышчаны ў каталіцтва і атрымаў імя «Эдвін-Цэзарый-Адам», з якіх звычайна карыстаўся імем «Эдвін».

Службовая дзейнасць

У 1859—1872 гг. быў пінскім павятовым маршалкам: у 1859—1863 гг. быў маршалкам паводле выбару дваранства Пінскага павета, а пасля 1863 г. (калі расійская ўлада адмяніла выбарнасць маршалкаў у Заходнім краі) шмат год служыў на пасадзе пінскага павятовага маршалка ўжо па прызначэнні расійскіх улад.

Маёнтак

Адносіўся да латыфундыстаў. Валодаў па спадчыне ад бацькі значнымі маёнткамі ў Мінскай губерні (Расійская Імперыя): у Пінскім павеце — маёнтак Лунін (11 906 дзесяцін), маёнтак Велута (8 127 дзесяцін), маёнтак Багданаўка (7 398 дзесяцін); у Мінскім павеце — маёнткі Стары Ракаў і Наваполле (цалкам 4 893 дзесяціны)[1]. Гэта разам складала 32 324 дзесяціны зямлі.

Сям’я

Пабраўся першым шлюбам (28 красавіка 1859 г.) з князёўнай Ядвігай Канстанцінаўнай Радзівіл (1839—1863), дачкой князя Канстанціна Радзівіла (1793—1869) і Цэліны Сулістроўскай (1805—1836). Меў ад першай жонкі двух сыноў:

Пасля смерці Ядвігі пабраўся другім шлюбам у 1867 г. з Францішкай Кашоўскай (1844—1915), ад якой меў сына і дачку:

Зноскі

  1. Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1861—1900 : справочник… С. 192.
  2. «Родовод» — открытое многоязычное генеалогическое древо http://ru.rodovid.org/wk/Запись:355086

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Луніне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луніне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1828 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі пінскія
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня