wd wp Пошук:

Эдвіг

Эдвіг (англ.: Eadwig; 941 — 1 кастрычніка 959) — кароль Англіі з Уэсекскай дынастыі, які ўладарыў у 955—959 гадах. Старэйшы сын караля Эдмунда I і яго першай жонкі Эльфгіты.

Біяграфія

Эдвіг стаў каралём калі яму было чатырнаццаць гадоў пасля смерці яго дзядзькі, караля Эдрэда. У пачатку ўладарства адправіў у выгнанне Данстана, галоўнага саветніка пры двары свайго бацькі і дзядзькі.

Паводле хронікі, гэта здарылася пасля сваркі з гэтым уплывовым царкоўнікам падчас каранацыі маладога караля. Пакуль людзі падымалі келіхі за здароўе караля, Эдвіг пакінуў свята разам з дзяўчынай Эльфгівай (пазней яго жонка). Абражаны адсутнасцю караля, Дунстан адшукаў яго і прымусова прывёў назад. Эдвіг у адказ на такую знявагу да каралеўскай асобы абвінаваціў абата ў растраце дзяржаўных сродкаў і адправіў царкоўніка ў выгнанне.

З-за гэтага ўчынку Эдвіг атрымаў шмат ворагаў, прыхільнікаў Дунстана. У 958 годзе шляхта Мерсіі і Нартумбрыі на чале з Ода, архіепіскапам Кентэрберыйскім, абвясцілі каралём Эдгарда, малодшага брата Эдвіга. Ода скасаваў шлюб Эдвіга і Эльфгівы, пасля чаго адпраіў маладую ў Ірландыю. 1 кастрычніка 959 года кароль памёр пры невысветленных абставінах ва ўзросце васямнаццаці гадоў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1018553002 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1018553002 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  4. 1 2 3 Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Папярэднік:
Эдрэд
Кароль Англіі
955958
Пераемнік:
Эдгар
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Уэсекская дынастыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уінчэстэрскім саборы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Уэсекская дынастыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі англійскія
Катэгорыя·Памерлі ў Глостэршыры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 959 годзе