wd wp Пошук:

Эдрэд

Эдрэд (англ.: Edred, Eadred; каля 923 — 23 лістапада 955) — кароль англійскі (946955).

Прадстаўнік Уэсекскай дынастыі, малодшы сын караля Эдуарда Старэйшага і яго 3-й жонкі Эдвігі, дачкі ўладара Кенту.

Пасля смерці 26 мая 946 г. старэйшага брата, караля Эдмунда, Эдрэд быў прызначаны яго пераемнікам, бо дзеці Эдмунда былі яшчэ малымі. Але Эдрэд амаль увесь час свайго ўладарства цяжка хварэў. Дзяржавай каравала яго маці — Эдвіга, фінансамі краіны кіраваў галоўны райца абат Данстан.

На пачатку яго ўладарства ў Нартумбрыю ўварваўся былы кароль Нарвегіі Эрык Крывавая Сякіра. Эдрэд здолеў выгнаць нарманаў толькі ў 954 г. Праз год, 23 лістапада 955 г., кароль памёр у графстве Самерсэт, не пакінуўшы нашчадкаў, але быў пахаваны ў Вінчэстэры. Пераемнік Эдрэда яго пляменнік — Эдвін, сын Эдмунда I.

Зноскі

  1. 1 2 Eadred // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Eadred // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Eadred // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://royroyes.net/getperson.php?personID=I2713&tree=rr_tree
  5. http://www.britroyals.com/kings.asp?id=edred
  6. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  7. 1 2 Kindred Britain

Спасылкі

Папярэднік:
Эдмунд I
Кароль Англіі
945955
Пераемнік:
Эдвіг
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 лістапада
Катэгорыя·Каралі англійскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 955 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Сомерсеце
Катэгорыя·Уэсекская дынастыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 923 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Уэсекская дынастыя
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уінчэстэрскім саборы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных