wd wp Пошук:

Уэсекская дынастыя

Уэсекская дынастыя, або дом Ке́рдыка (англ.: House of Wessex, House of Cerdic) — арыстакратычны род, які з 519 года кіраваў каралеўствам Уэсекс у паўднёва-заходняй Англіі, з 871 па 1066 год — аб’яднанымі англійскімі каралеўствамі. Кіраванне дынастыі Уэсексаў — адзінай брытанскай каралеўскай дынастыі саксонскага паходжання — перарывалася ў эпоху Данелага, затым у гады ўзурпацыі англійскай кароны датчанінам Свенам I Вілабародым і яго спадчыннікамі (1013—1042) і канчаткова спынілася ў 1066 годзе з гібеллю Гаральда II Годвінсана і перамогай нармандца Вільгельма I Заваёўніка ў бітве пры Гасцінгсе. Прадпрынятыя тады ж спробы англасаксонскай знаці аднавіць кіраванне Уэсексаў у асобе пятнаццацігадовага Эдгара Этэлінга, абвешчанага, але не каранаванага каралём Англіі, не ўвянчаліся поспехам.

Шлюб пляменніцы Эдгара Мацільды Шатландскай і сына Вільгельма Генрыха I, заключаны 11 лістапада 1100 года, звязаў англасаксонскую і нармандскую дынастыі сувяззю сваяцтва.

Перыяды кіравання манархаў Уэсекса і Англіі (802—1066)

Гл. таксама

Зноскі

  1. * Friar, Stephen; Ferguson, John. Basic Heraldry.. — W. W. Norton & Company, 1993. — ISBN 978-0-393-03463-9.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Уэсекская дынастыя
Катэгорыя·Гісторыя Англіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96%2C %D1%8F%D0%BA%D1%96%D1%8F %D0%B2%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%B2%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C %D1%87%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F %D0%B4%D1%8B%D1%8F%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B