wd wp Пошук:

Данстан

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Данстан (англ.: Dunstan; 910 — 19 мая 988[1]) — святы[2], біскуп Уорчэстэра і Лондана, архібіскуп Кентэрберыйскі і патрыярх ангасаксонскай царквы. Быў знатнага паходжання, выхоўваўся пры манастыры ў Гластэнберы, дзе пазней быў манахам і настаяцелем.

Кароль Эдрэд даверыў яму фінансавае кіраванне краіны. Пры каралі Эдвіне Данстан, як звыш строгі мараліст быў выгнаны з краіны ў Фландрыю[3], але праз нейкі час змог вярнуцца, бо караля змясцілі з пасады. Новы кароль Англіі Эдгар вярнуў Данстана да двара. Спачатку ён дараваў былому выгнаніку пасаду біскупа, а потым і архібіскупа Кентэрберыйскага. У якасці саветніка добра кіраваў краінай і ў той жа час з настойлівасцю прадвігаў царкоўную рэформу. Шмат увагі надаваў адукацыі[4].

Пасля таго, як Эдгар сканаў у 975 годзе, Данстан падтрымаў старэйшага сына нябожшчыка Эдуарда, які і стаў каралём. Але праз тры гады Эдуард быў атручаны. На прастол узышоў яго брат Этэльрэд, але Данстан сышоў з пасады і аддаліўся ад двара.

Зноскі

  1. Нацыянальныя біяграфіі з Оксфардзкага слоўніку
  2. «Запытай у Оксфарду», Оксфардзкі слоўнік(недаступная спасылка)
  3. Answers.com/Сайт пытаньняў і адказаў
  4. The Free Dictionary/Вольны слоўнік

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 909 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кентэрберыйскім саборы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Кентэрберы
Катэгорыя·Біскупы Лонданскія
Катэгорыя·Архібіскупы Кентэрберыйскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сомерсеце
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі