wd wp Пошук:

Эдвардас Гудавічус

Эдвардас Гуда́вічус (літ.: Edvardas Gudavičius; 6 верасня 1929, Каўнас — 27 студзеня 2020, Вільнюс) — літоўскі гісторык. Для яго прац былі характэрны ігнараванне беларускай дзяржаўнасці (Полацкае і іншыя княствы), адмаўленне існавання самастойнай беларускай нацыі[5].

Біяграфія

Скончыў Каўнаскі політэхнічны інстытут у 1953 годзе, працаваў інжынерам. Скончыў гістарычны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта (1968), з 1972 — кандыдат, з 1989 — доктар гістарычных навук (цяпер — габілітаваны доктар гуманітарных навук), з 1991 — прафесар. З 1974 года працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы.

Слынны спецыяліст па гісторыі Літвы XIII—XVI стагоддзяў. Даследаваў сацыяльна-эканамічную і палітычную гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру Літвы, этнагенез і этнічную гісторыю балтаў, гістарыяграфію Прыбалтыкі феадальнага перыяду, праблемы крыніцазнаўства, дыпламатыкі і інш. Асноўныя працы прысвечаны праблемам узнікнення і фармавання Вялікага Княства Літоўскага, ваенна-палітычным адносінам Літвы з Тэўтонскім ордэнам, статутам Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар манаграфій «Меткі ўласнасці і знакі ў Літве ў XVII—XX стст.» (1980), «Войны крыжакоў у Прыбалтыцы і Літве ў XIII ст.» (1989), «Узнікненне гарадоў у Літве» (1991)[6], кнігі «Гісторыя Літвы ад старажытных часоў да 1569 г.», шматлікіх артыкулаў.

Погляды і дзейнасць

Прытрымліваўся старой (XIX стагоддзя) версіі пра літоўскае заваяванне беларускіх земляў. Паводле згаданай канцэпцыі маскавіты вызвалілі беларусаў з-пад літоўскага прыгнёту[7].

У сваёй апошняй кнізе «Гісторыя Літвы» (больш за 700 старонак, наклад 5000 асобнікаў), выдадзенай у Маскве пры падтрымцы літоўскай амбасады і расійскіх фундатараў, не прызнаваў існаванне беларусаў як народа хоць бы ў XVI стагоддзі, называючы іх адарванымі ад Масковіі русінамі[7].

Вядомае інтэрв’ю Гудавічуса датычна беларусаў і сучаснай беларускай гістарыяграфіі[8]:

" Это люди без национального самосознания, мыслящие в первую очередь бытовыми категориями. Естественно, это результат бесконечной нищеты. <...> Так как у нас [заўв. — літоўцаў] было государство, то остается лишь сказать, что там было очень замечательно. А белорусам остается лишь отнять это государство у других. Так они и присваивают нашу историю.
«Tai yra elgetų politika». Svečiuose — istorikas Edvardas Gudavičius // Dienovidis. 1995 04 21. Nr. 16, p. 2, 4.
"

Крытыка

Беларускі гісторык Аляксандр Краўцэвіч паказвае на тое, што ў кнігах Гудавічуса прысутнічае мноства падтасовак і маніпуляцый фактамі, а свае гістарычныя падагульненні літоўскі гісторык робіць на падставе колішніх уласных асабістых меркаванняў, якія з цягам часу пачынае падаваць як ужо даведзеныя факты[7].

У сваіх кнігах Гудавічус імкнуўся ігнараваць беларускую гістарыяграфію, гэтак у літоўскай версіі кнігі «Гісторыя Літвы» няма спасылак на працы беларускіх гісторыкаў. Яны з’явіліся толькі ў расійскім выданні па патрабаванні маскоўскіх выдаўцоў і навуковых рэдактараў[7].

Беларускі гісторык Аляксандр Груша падкрэслівае, што Гудавічус замест вывучэння гісторыі мадэлюе яе ў адпаведнасці са старымі гістарыяграфічнымі і сучаснымі літоўскімі грамадскімі стэрэатыпамі ды ідэямі, логіка і факты прыносяцца ў ахвяру ідэі, а тлумачэнні вельмі падобныя да тых, якія дае сучасны журналіст цяперашнім палітычным і ваенным падзеям з пункту гледжання сённяшняга дня і «гістарычнай неабходнасці»[5].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. http://www.bernardinai.lt/index.php/straipsnis/2020-01-27-mire-profesorius-istorikas-gedimino-ordino-kavalierius-edvardas-gudavicius-1929-2020/178861
  2. https://www.tv3.lt/naujiena/lietuva/1027734/skaudi-netektis-mire-profesorius-edvardas-gudavicius Праверана 27 студзеня 2020.
  3. https://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/1136980/mire-profesorius-edvardas-gudavicius
  4. Bibliothèque nationale de France Record #146280510 // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.
  5. 1 2 Аляксандр Груша. Аляксандр Груша. Крытычныя нататкі з нагоды новай працы Э. Гудавічуса. // Беларускі гістарычны агляд, 2007 год, Т.14 Сш.1-2
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
  7. 1 2 3 4 Алесь Краўцэвіч. Кніга Гудавічуса — праява летувіскай гістарычнай экспансіі ў Беларусь // Беларуская служба «Радыё Свабода», праграма «Вольная студыя» ад 8 кастрычніка 2006 г.
  8. «Это — политика нищих». В гостях — историк Эдвардас Гудавичюс, перевод Т. Баранаускаса Архівавана 10 ліпеня 2009. // Dienovidis. 1995 04 21. Nr. 16, p. 2, 4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гісторыкі Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара