wd wp Пошук:

Эгберт Уэсекскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Эгберт Уэсекскі

Э́гберт Уэ́секскі «Брэтвальда»[4] (англ.: Egbert of Wessex “Bretwalda” (Ecgbehrtу, Ecgbert); каля 770 — ліпень 839) — кароль Уэсекса, кіраваў у 802839 гадах. Шэраг гісторыкаў лічыць Эгберта першым каралём Англіі, бо ён упершыню ў гісторыі аб’яднаў пад уладай аднаго кіраўніка большасць зямель, якія знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Англіі, а астатнія вобласці прызналі над сабой яго вярхоўную ўладу. Афіцыйна Эгберт такі тытул не выкарыстоўваў і ўпершыню яго ужыў у сваёй тытулатуры кароль Альфрэд Вялікі.

Біяграфія

Бацькам Эгберту быў Элмунд Кенцкі. У 780-ых кароль Мерсіі Офу і Беортрык з Уэсекса выгналі Эгберта, але ў 802 годзе, пасля смерці Беортрыка, ён вярнуўся і захапіў трон. Пра першыя 20 гадоў праўлення Эгберту вядома мала, але, відавочна, ён здолеў утрымаць незалежнасць Уэсекса ад Мерсіі, якая тады дамінавала сярод англійскіх каралеўстваў. У 825 годзе Эгберт здолеў Беорнвульфа з Мерсіі ў бітве пры Эландуні і паклаў канец дамінаванню Мерсіі. Далей ён падпарадкаваў сабе іншыя каралеўства паўднёва-ўсходняй Англіі, якія да таго ж залежалі ад Мерсіі. У 829 годзе ён нанёс паразу Віглафу з Мерсіі, прагнаў яго з каралеўства і часова кіраваў Мерсіяй непасрэдна. У тым жа годзе Эгберту падпарадкаваўся кароль Нартумбрыі. Эгберт не здолеў утрымаць свае заваёвы, і праз год Віглаф вярнуў сабе трон Мерсіі. Аднак, Уэсекс захаваў кантроль над Кентам, Сасексм і Сурэем. Эгберт аддаў гэтыя ўладанні ў кіраванне свайму сыну Этэльвульфу. Пасля смерці Эгберта ў 839 годзе Этэльфульф атрымаў у спадчыну яго трон. Каралеўствы паўднёва-ўсходняй Англіі ў рэшце рэшт уліліся ў каралеўства Уэсекс пасля смерці Этэльвульфа ў 858 годзе.

Продкі

Зноскі

  1. The Wiley Blackwell Encyclopedia of Anglo-Saxon England — 2 — Chichester: Wiley, 2014. — P. 534. — 583 p. — ISBN 978-0-470-65632-7
  2. 1 2 3 4 Kindred Britain
  3. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
  4. Bretwalda — літаральна Брытанскі ўладар.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уінчэстэры
Катэгорыя·Каралі уэсекскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VIII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 839 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Уэсекская дынастыя
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уінчэстэрскім саборы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных