wd wp Пошук:

Чычэстэр

Чычэстэр (англ.: Chichester) — горад у Паўднёва-Усходняй Англіі, адміністрацыйны цэнтр графства Заходні Сусекс і аднайменнага раёна. Чычэстэрскі ўніверсітэт.

У ваколіцца знаходзіцца шырокі Гудвуд-парк, з цудоўным замкам герцага Рычмандскага. У рымскі час тут знаходзіўся горад Навіямаг Рэгніеў (лац. Noviomagus Reginorum) — крэпасць, а затым сталіца рымска-брытанскага залежнага царства Цывітас Рэгінорум (лац. Civitas Reginorum). У канцы V стагоддзя крэпасць была разбурана царом Элай, затым зноў адбудавана яго сынам Цысай і атрымала з тых часоў імя Cissan ceaster (лац. Cissae castrum). Частка старажытных сцен ацалела.

У першай палове IX стагоддзя Чычэстэр быў значным пунктам. Пры Вільгельме Заваёўніку стаў рэзідэнцыяй біскупа; пазней быў галоўным горадам графства Сусекс. З 1114 па 1336 гады будаваўся пяцінефавы сабор у гатычным стылі, які называюць самым тыповым сярэднявечным саборам Англіі.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. 1 2 http://www.citypopulation.de/php/uk-england-southeastengland.php?cityid=E35000700
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Англіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Заходні Сусекс
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных