wd wp Пошук:

Шчэгліца

Шчэ́гліца (трансліт.: Ščehlica, руск.: Щеглица) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета[3].

Гісторыя

Шчэгліца вядома з XVII стагоддзя як сяло, на момант 1663 года адносілася да Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[4].

У дакументах XIX стагоддзя называлася: сяло Шчэгліцы[5][6].

Вядома, што ў другой палове XVIII стагоддзя сяло было цэнтрам маёнтка, які належыў прадстаўнікам старажытнага шляхецкага роду Карабаноўскіх (Карабоўскіх, Карабанько, Карабаньковых)[4][5][7]. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Восіп Карабаноўскі, які абіраўся войтам і ўзначальваў магістрат Магілёва, прысягнуў расійскай імператарыцы Кацярыне II, праз што захаваў права на валоданне Шчэгліцкім маёнткам і быў залічаны да дваранскага саслоўя Расійскай імперыі[5].

У Шчэгліцах былі пахаваныя бацькі расійскага генерал-фельдмаршала І. Ф. Паскевіча: маці — Ганна Восіпаўна (дачка Восіпа Карабаноўскага) (1766—1829) і бацька — Фёдар Рыгоравіч (1760—1832). У 1889 годзе іх прах быў перапахаваны ў капліцы-пахавальні князёў Паскевічаў у Гомелі[5].

Па звестках за 1872 год, 1142 дзесяціны навакольных зямель належалі памешчыкам Цімафеевым і Федаровічам[4].

Станам на 1909 год у Шчэгліцкім маёнтку, сядзіба якога знаходзілася непадалёку ад сяла (дакладныя каардынаты: 53°55′43″ пн. ш. 30°06′51″ у. д.HGЯO), жылі 4 чалавекі[4]. Па звестках за 1910 год, маёнтак належыў дваранам, каталікам па веравызнанні: [Ад.] Іосіфаўне Бяляцкай і Іосіфу Станіслававічу Федаровічу[8] (верагодна, дачцэ і бацьку). У Магілёве на Васкрасенскіх (т. зв. «лютэранскіх») могілках ёсць сямейнае пахаванне з надмагільнымі камянямі і абеліскам. На гранітных надмагіллях пазначаны імёны нябожчыкаў: Алена Эмільеўна Федаровіч (народжаная Борхман; памерла ў 1898 годзе на 52 годзе жыцця) і Іосіф Станіслававіч Федаровіч (памёр у 1910 годзе на 83 годзе жыцця). На мармуровым абеліску пазначана, што ён усталяваны ў памяць ад унука і дачкі[9]. Па звестках за той жа 1910 год, жыхаром маёнтка значыўся ўжо толькі адзін чалавек[4].

На момант 1910 года Шчэгліцкі маёнтак адносіўся да касцёла і каталіцкай парафіі Святога Казіміра, што ў Магілёве[8].

За часам Расійскай імперыі, а таксама ў 1917—1924 гады сяло і тэрыторыя маёнтка ўваходзілі ў склад Магілёўскага павета; з 1861 года, паводле падзелу павета на воласці, адносіліся да Княжыцкай воласці. З 1924 года і дасюль — вёска ў складзе Княжыцкага сельсавета Магілёўскага раёна[4][10].

Падчас Першай сусветнай вайны ў траўні—кастрычніку 1918 года Шчэгліца была акупавана германскімі войскамі[11].

У час Вялікай Айчыннай вайны вёска ізноў апынулася пад нямецкай акупацыяй, знаходзілася пад ёй з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года. Ваюючы на фронце і ў партызанах, загінулі 25 вяскоўцаў. На ўшанаванне іх памяці ў цэнтры вёскі, дзе раней месцілася царква (на т. зв. «царковішчы»), быў пастаўлены абеліск (дакладныя каардынаты: 53°55′33″ пн. ш. 30°06′53″ у. д.HGЯO)[4].

Насельніцтва, гаспадарка, інфраструктура

Геаграфія, планіроўка, транспарт

Вёска знаходзіцца за 19 км на захад ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў-2, за 4 км на поўдзень ад аэрапорта Магілёў[4].

Месціцца на раўнінным рэльефе, на ўсходняй ускраіне цячэ рака Лахвіца (правы прыток ракі Лахва, басейн ракі Дняпро)[4], на поўдні мяжуе з гідралагічным заказнікам мясцовага значэння «Карніца, Пільцы»[17].

Планіровачна складаецца з працяглай, ламанага абрысу вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, забудаванай двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўднёвай ускраіне — гаспадарчы сектар[4].

Назвы вуліц і завулкаў: вул. Ураджайная, вул. Школьная, вул. Паўднёвая, завул. Паркавы, 1-й завул. Паркавы, 2-гі завул. Паркавы[2].

Транспартная сувязь — па мясцовай дарозе Н11015 праз вёску Прокшанічы, пасёлак Баброва, вёску Нікіцінічы і далей па магістралі М4 Мінск—Магілёў[4][18].

Станам на зімовы перыяд 2015—2016 года па прыгарадным маршруце Магілёў—Шчэгліца штоддзённа здзяйсняліся пасажырскія перавозкі рэйсавым аўтобусным транспартам[19].

Зноскі

  1. Тэлефонныя коды [Электронны рэсурс] // Белтэлекам. — Вэб-сайт РУП «Белтэлекам». — Дата доступу: 11.03.2016. — Рэжым доступу: http://beltelecom.by/subscribers/phone-codes Архівавана 6 кастрычніка 2013., вольны. — Загал. з экрана.
  2. 1 2 Электронный справочник почтовых кодов Республики Беларусь [Электронный ресурс] // Белпочта. — Веб-сайт РУП «Белпочта». — Дата доступа: 11.03.2016. — Режим доступа: http://ex.belpost.by/addressbook/, свободный. — Загл. с экрана.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 Шчэгліца // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. — Т. 6. — Кн. 2. — Магілёўская вобласць / Рэдкая.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мінск: БелЭн, 2009. — 592 с. — ISBN 978-985-11-0440-2. — С. 584—585.
  5. 1 2 3 4 5 Кузьмич А. В. Женский образ из Гомельского дворца // Гомельские ведомости. — 12.03.2009 [Электронный ресурс] // Гомельский дворцово-парковый ансамбль. — Веб-сайт ГИКУ «Гомельский дворцово-парковый ансамбль». — Дата доступа: 11.03.2016. — Режим доступа: http://www.palacegomel.by/engine/print.php?newsid=92, свободный. — Загл. с экрана.
  6. 1 2 Щеглицкая Рождество-Богородицкая церковь, село Щеглицы Могилёвского уезда Могилёвской губернии [Электронный ресурс] // Архивы Беларуси. — Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь. — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://fk.archives.gov.by/fond/67050/, свободный. — Загл. с экрана.
  7. Лукашэвіч А. Паскевіч Іван Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 428.
  8. 1 2 Щеглица, имение [Электронный ресурс] // Radzima.net. — Веб-сайт. — Дата доступа: 13.03.2016. — Режим доступа: http://www.radzima.net/ru/miejsce/shcheglitsa_2.html, свободный. — Загл. с экрана.
  9. Федорович Елена Эмильевна. 1898 [Электронный ресурс] // Средняя школа № 34 г. Могилева. — Веб-сайт ГУО «Средняя школа № 34 г. Могилева». — Дата доступа: 13.03.2016. — Режим доступа: http://school34.mogilev.by/content/view/4064/192/ Архівавана 14 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана; Федорович Иосиф Станиславович. 1910 [Электронный ресурс] // Средняя школа № 34 г. Могилева. — Веб-сайт ГУО «Средняя школа № 34 г. Могилева». — Дата доступа: 13.03.2016. — Режим доступа: http://school34.mogilev.by/content/view/4068/192/ Архівавана 14 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
  10. Насевіч В. Магілёўскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 9.
  11. Марзалюк І., Марзалюк А. Магілёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 26—27.
  12. Щеглица — церковь и Щеглицкий православный приход Рождества Пресвятой Богородицы [Электронный ресурс] // Radzima.net. — Веб-сайт. — Дата доступа: 11.03.2016. — Режим доступа: http://www.radzima.net/ru/prihod/shcheglickiy-mogilevskiy.html, свободный. — Загл. с экрана.
  13. Сельскохозяйственная артель (колхоз) «Завет Ленина», д. Щеглица Княжицкого сельского совета Могилёвского района Могилёвской области БССР [Электронный ресурс] // Архивы Беларуси. — Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь. — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://fk.archives.gov.by/fond/42043/, свободный. — Загл. с экрана; Первичная организация Коммунистической партии Белоруссии (КПБ) сельскохозяйственной артели (колхоза) им. Будённого, д. Щеглица Княжицкого сельского совета Могилёвского района и области, БССР [Электронный ресурс] // Архивы Беларуси. — Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь. — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://fk.archives.gov.by/fond/64231/, свободный. — Загл. с экрана.
  14. Управление и распоряжение государственным имуществом. Информационно-аналитический бюллетень. — Мн., 2009. — № 2(11). — С. 27 [Электронный ресурс] // Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь. — Веб-сайт Госкомимущества. — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://www.gki.gov.by/upload/new%20structure/press%20service/iab_(11)_2_2009.pdf, свободный. — Загл. с экрана.
  15. 1 2 Населённые пункты Республики Беларусь [Электронный ресурс] // Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь. — Веб-сайт МНС РБ. — Дата доступа: 24.05.2013. — Режим доступа: http://nalog.gov.by/program/ssoato.html Архівавана 4 ліпеня 2013., свободный. — Загл. с экрана.
  16. Постановление Совета министров Республики Беларусь от 20.12.2004 № 1604 «О реорганизации отдельных республиканских унитарных предприятий» [Электронный ресурс] // www.levonevsky.org: Правовая библиотека. Законодательство России, Беларуси, Украины и других стран. — Веб-сайт В. С. Левоневского. — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://pravo.levonevsky.org/bazaby/org507/sbor4/text3612.htm, свободный. — Загл. с экрана; Зюзькевич В. СДП «Авангард» РУП «Могилёвское отделение Белорусской железной дороги» [Электронный ресурс] // Земля и люди. Могілёвская областная агропромышленная газета. — Веб-сайт газеты. — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://zil.mogved.by/content/sdp-quot-avangard-quot-rup-quot-mogilevskoe-otdelenie-belorusskoj-zheleznoj-dorogi-quot/stat Архівавана 14 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана; Сельскагаспадарчае даччынае прадпрыемства «Авангард» [Электронны рэсурс] // Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі. — Вэб-сайт БЧ. — Дата доступу: 12.03.2016. — Рэжым доступу: http://www.mogilev.rw.by/be/about/structure/subsidiaries/agricultural_subsidiary_of_the/, вольны. — Загал. з экрана
  17. Природно-заповедный фонд Могилёвской области местного значения. Могилёвский район // Особо охраняемые природные территории Могилёвской области / Под. ред. Д. Г. Груммо и др. — Могилёв, 1999. — С. 87—88; Заказники местного значения [Электронный ресурс] // Национальное кадастровое агентство. — Веб-сайт ГУП «Национальное кадастровое агентство». — Дата доступа: 12.03.2016. — Режим доступа: http://nca.by/rus/geosystem/partition/preserves/, свободный. — Загл. с экрана.
  18. Решение Могилёвского областного исполнительного комитета от 28.12.2005 № 30-2 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Могилёвской области» [Электронный ресурс] // www.levonevsky.org: Правовая библиотека. Законодательство России, Беларуси, Украины и других стран. — Веб-сайт В. С. Левоневского. — Дата доступа: 11.03.2016. — Режим доступа: http://pravo.levonevsky.org/bazaby11/region38/text440.htm, свободный. — Загл. с экрана.
  19. Расписание пригородных автобусов (зимнее, действительно с 14 ноября 2015 года) [Электронный ресурс] // Mycity.by. — Могилёвский городской информационно-справочный портал. — Дата доступа: 11.03.2016. — Режим доступа: http://www.mycity.by/transport/raspisanie-prigorodnykh-avtobusov/1110-raspisanie-prigorodnykh-avtobusov-zimnee-dejstvitelno-s-15-oktyabrya, свободный. — Загл. с экрана.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Княжыцкі сельсавет (Магілёўскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы