wd wp Пошук:

Штральзундская ратуша

Штральзундская ратуша (ням.: Stralsunder Rathaus) — ратуша ў горадзе Штральзунд. Будынак ратушы пабудаваны ў XIII стагоддзі і з’яўляецца адным з узораў цаглянай готыкі. Знаходзіцца на плошчы Стары Рынак побач з царквой Святога Мікалая.

Гісторыя

Дакладны пачатак будаўніцтва ратушы невядомы і датуецца прыкладна 1250 годам. Першыя запісы пра дзеючую ратушу датаваны 12711278 гг. Спачатку будынак выкарыстоўваўся як гандлёвае памяшканне, сутарэнні і гарышча выкарыстоўваліся пад склады. У XIV стагоддзі, да 1340 года, будынак быў пашыраны, а фасад упрыгожылі статуямі і гербамі. У XVI стагоддзі ва ўсходнім крыле была пабудавана вітая лесвіца, у заходнім крыле — драўляная лесвіца на гарышча, пазней, у 1579 годзе, была збудавана і каменная лесвіца ў стылі Рэнесанс. 12 чэрвеня 1680 года адбыўся пажар, згарэлі драўляныя дах і галерэя ў двары. Пазней дах пакрылі дахоўкай. У снежні 1782 года здарыўся новы пажар, але без сур’ёзных пашкоджанняў. У 1881 годзе пачалася рэканструкцыя пад кіраўніцтвам Эрнста фон Хасельберга, была знята тынкоўка і ратуша прыняла больш сярэднявечны выгляд.[2]

Сёння ў ратушы размяшчаецца гарадская адміністрацыя, бюргершафт і ЗАГС.

Цікавыя факты

Штральзундская ратуша была намалявана на 10-пфенінгавай паштовай марцы ГДР і на 70-цэнтавай Deutsche Post.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Stadterneuerungsgesellschaft Stralsund mbH (Hrsg.): Das Stralsunder Rathaus. Sanierung 2001—2004, Stralsund 2004

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Збудаванні Германіі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Штральзунд
Катэгорыя·Цагляная готыка
Катэгорыя·Ратушы Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў XIII стагоддзі