wd wp Пошук:

Булонь-сюр-Мэр

Було́нь-сюр-Мэр[1][2] (фр.: Boulogne-sur-Mer, лац.: Gesoriacum, Bononia) — горад на поўначы Францыі, порт у дэпартаменце Па-дэ-Кале, на беразе праліва Па-дэ-Кале. Насельніцтва 45 тыс. жыхароў (1999, з прыгарадамі — 135 тыс.). Металургія, суднабудаванне; рыбаапрацоўка.

Геаграфія

Булонь-сюр-Мэр размешчаны на беразе Ла-Манша, за 100 км на захад ад Ліля і за 215 км на поўнач ад Парыжа, у месцы ўпадзення ў праліў ракі Льян.

Гісторыя

Заснавала горад кельцкае племя боі. Рымляне выкарыстоўвалі яго як асноўны марскі порт, які злучаў мацерыковую частку імперыі з Брытаніяй. Імператар Клаўдзій у 43 годзе выкарыстаў Булонь як апорную базу для арганізацыі ўварвання ў Брытанію, і да 296 года паселішча было месцам базавання рымскага флоту ў Ла-Маншы.

У Сярэднявеччы Булонь была цэнтрам аднайменнага графства. Землі графства Булонь былі аб’ектам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Францыяй і Англіяй, англічане валодалі горадам у 15541550 гадах. У 1550 годзе Булонскі мір завяршыў вайну Англіі з Францыяй і Шатландыяй, французы выкупілі горад за 400 тысяч крон.

У 1805 годзе ў раёне Булоні імператар Напалеон I размясціў Вялікую армію, збіраючыся пачаць адсюль заваёву Англіі, але гэтым яго планам не наканавана было спраўдзіцца. Падчас Другой сусветнай вайны тут размяшчалася буйная ваенна-марская база нямецкага флоту, і ў чэрвені 1944 года горад падвергнуўся масіраванай бамбардзіроўцы авіяцыяй саюзнікаў.

Эканоміка

Структура занятасці насельніцтва:

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Зноскі

  1. напісанне ў адпаведнасці з правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі ад 2008 года
  2. Прафесар Іўчанкаў: У законе аб правапісе памылак няма - толькі адрукоўкі Архівавана 6 студзеня 2012.
  3. 1 2 3 4 Portrait de Boulogne : repères Праверана 19 красавіка 2021.
  4. À Boulogne, la rue de Folkestone évoque notre ville sœur depuis 1957 — 2019. Праверана 19 красавіка 2021.
  5. Boulogne Les 60 ans du jumelage entre Boulogne et Zweibrücken — 2019. Праверана 19 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Па-дэ-Кале
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Булонь-сюр-Мэр
Катэгорыя·Гарады, узнагароджаныя ордэнам Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады О-дэ-Франс