wd wp Пошук:

Што трэба ведаць кажнаму беларусу

«Што трэба ведаць кажнаму беларусу» — брашура, напісаная Вацлавам Ластоўскім, якая мусіла падняць узровень нацыянальнай годнасці і свядомасці беларусаў. Пазней пад нямецкім даглядам да яе напісаў свае дадаткі Язэп Найдзюк (меркавана ў 1943—1944 гадах), якія былі апублікаваныя ў шмат якіх пазнейшых выданнях, а ў Сеціве пераважна з ягонымі дадаткамі і сустракаецца. Брашура часта таксама называецца «Што трэба ведаць кожнаму беларусу». Упершыню праца была выдадзеная газетай «Вольная Беларусь» у друкарні Грынблята ў 1918 годзе. Потым з гэтага выдання быў зроблены перадрук у 1992 годзе.

Дадаткі Язэпа Найдзюка

Дададзены залік беларусаў ў «арыйскую расу». Прыбраныя даныя пра тэрыторыю еўрапейскіх дзяржаваў. Са спіса народаў зніклі жыды, славенцы і албанцы. Да расповеду пра іншыя народы дададзеныя выпады супраць палякаў і расейцаў. У азначэнне народу дададзеная суполнасць крыві, замест акраслення беларуса «Чаму кожны з нас павінны называцца беларусам».

Перапісанае азначэнне месца жыхарства беларусаў. Дададзены абзац пра бальшавікоў. Прыбраныя даныя пра тэрыторыі, населеныя народамі (таму што межы перакройваліся), само пытанне перанесенае ў главу I, беларусаў стала не 10, а 15 мільёнаў.

Дададзеныя верш Алеся Гаруна, паведамленне пра дыпламатычны статус беларускай мовы, «Шэсць дыялектаў» ператварылася ў «некалькі дыялектаў». Раскрыты псеўданім Францішка Багушэвіча. Дададзены яшчэ адзін верш (без упамінання аўтара).

Цалкам дададзеныя новыя пытанні «Ці маюць беларусы сваю гісторыю?» ды «Як змагаўся беларускі народ за лепшую долю?».

У главе ёсць незразумеласць: у арыгінальным выданні яна чамусьці стаіць пад нумарам VI, прычым пасля яе ідуць главы IV, V ды VII.

Значныя дадаткі з апісаннем гісторыі герба, сцяга і звязаных з імі легендаў.

Дададзеныя 2 абзацы пра захаванне расавай чысціні.

Дададзены абзац пра змагароў за лепшую долю беларусаў.

Верш перайменаваны ў «Прысягу беларуса» (арыгінальная назва — «Ніколі»), прозвішча аўтара (Андрэя Зязюлі) напісанае цалкам.

Арыгінал

Выданне 1918 года мае перадрук 1992 года, выдадзены досыць малым тыражом. Гэтае выданне можна знайсці ў Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі. Аднак шырокай вядомасці дасягнуў варыянт, які быў адрэгаваны Язэпам Найдзюком.

Змест (выдання 1991 года)

Выданні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кнігі 1918 года
Беларускі калабарацыянізм
Публіцыстыка Вацлава Ластоўскага
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Творы на беларускай мове
Беларуская Народная Рэспубліка
Літаратурныя творы паводле алфавіта
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Вікіпедыя:Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле