wd wp Пошук:

Шведскія фрыкадэлькі

Шведскія фрыкадэлькі, таксама шведскія тэфтэлі (шведск.: köttbullar — шэтбуляр, часта скажаецца як котбулар) — смажаныя фрыкадэлькі, традыцыйная мясная страва шведскай кухні. Звычайна падаюцца з бульбай, сметанковым соусам і брусніцамі. Асабліва папулярны ў дзяцей. Шведскія фрыкадэлькі, як кожныя іншыя, гатуюцца з мяснога фаршу з дадаваннем яек, паніровачнай мукі, малака або вяршкоў і дробна пасечанай, папярэдне абсмажанай рэпчатай цыбулі.

Многія мясныя стравы фінскай кухні, сярод іх і фрыкадэлькі, у значнай ступені з’яўляюцца вынікам уплыву шведскай кухні, бо Фінляндыя на працягу многіх стагоддзяў уваходзіла ў склад Швецыі.

Мясныя тэфтэлі — улюблёная ежа Карлсана (персанажа дзіцячай казкі Астрыд Ліндгрэн).

Галерэя

Зноскі

  1. http://time.com/5263690/swedish-meatballs-actually-turkish/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мясныя стравы
Катэгорыя·Шведская кухня