wd wp Пошук:

Фрыкадэлькі

Фрыкадэлькі з мяснога фарша і зеляніны.
Суп з фрыкадэлькамі.

Фрыкадэлькі (італ.: frittatella — смажанае) — страва, якая прадстаўляе сабой шарыкі з мяснога або рыбнага фаршу. У тлумачальным слоўніку рускай мовы Ожагава даецца такое вызначэнне: «фрыкадэлька — шарык з фаршу (мяснога, рыбнага), звараны ў булёне»[1]. У нямецкай кулінарыі Frikadelle — страва, якая нагадвае рускія катлеты, а менавіта Frikadelle уяўляе сабой аладку з мяснога фаршу, абсмажаную ў алеі.

Фрыкадэлькі гатуюць з мяснога, курынага або рыбнага фаршу з даданнем дробна нарэзаных цыбулі, зеляніны і спецый. Часам для паляпшэння кансістэнцыі фрыкадэлек ў фарш дадаюць размочаны батон або хлеб. Звычайна фрыкадэлькі маюць памер грэцкага арэха.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ожегов С. И., Шведова Н. Ю.. Толковый словарь русского языка Архівавана 5 мая 2014.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мясныя стравы