wd wp Пошук:

Карлсан

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Карлсан (значэнні).

Карлсан, які жыве на даху у стакгольмскім Юнібакене

Карлсан (шведск.: Karlsson på taket — Карлсан, які жыве на даху) — літаратурны персанаж, створаны шведскай пісьменніцай Астрыд Ліндгрэн. Карлсан жыве ў маленькім доміку на даху шматкватэрнага дома ў Швецыі, у тым жа раёне, дзе жыла сама Астрыд Ліндгрэн. Лепшы сябар Карлсана — сямігадовы (на момант знаёмства з Карлсанам) Свантэ, малодшае дзіця ў сям’і Свантэсан, па мянушцы Малы (у арыгінале Lillebror — Братка, Маленькі брат).

Апісаны ў трылогіі:

Упершыню на беларускай мове ўсе тры кнігі цыкла выйшлі ў 2019 годзе[1].

Характарыстыка персанажа

У Швецыі прозвішча Карлсан трэцяе па распаўсюджанасці. У 2008 годзе ў Швецыі былі зарэгістраваныя 201681 носьбітаў гэтага прозвішча[2]. У кнігах не згадваецца імя Карлсана, ён усюды называе сябе «проста Карлсан і ўсё».

У Карлсана на спіне — прапелер, пры дапамозе якога ён можа лятаць. Нягледзячы на адсутнасць якіх-небудзь сродкаў рулення і процідзеяння рэактыўныму моманту і насуперак таму, што прапелер больш падобны на вяслярны шруб, Карлсан можа вольна перамяшчацца па паветры, завісаць і спрытна манеўраваць.

Да матору у Карлсана ёсць глушыцель, які ён выкарыстоўвае, каб не шумець, калі лётае ў якасці прывіда. У другой кнізе згадваецца, што ў звычайнай сітуацыі матор Карлсана выдае гук, адпаведны гуку верталёта, што адзначыў і карэспандэнт з тэлебачання, калі быў у Свантэсанаў у доме і запрасіў фрэкен Хільдур Бок (шведск.: Fröken Hildur Bock) для ўдзелу ў кулінарным шоу. Карлсан часта плаціць за рэчы, якія бярэ без дазвалення, манеткамі ў 5 эрэ.

На радзіме, у Швецыі, Карлсана не любяць, лічачы яго «хамам, эгаістам, падманшчыкам, хвалько і падбухторшчыкам»[3].

Сіндром Карлсана — псіхалагічная асаблівасць дзяцей 3-7 гадоў, якім патрэбны ўяўны сябар[4].

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. budzma.by
  2. Namnstatistik(нявызн.). scb.se. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 12 мая 2013.
  3. Які ён, Карлсан — добры ці дрэнны?
  4. Сіндром Карлсана Архівавана 6 мая 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Персанажы кніг Астрыд Ліндгрэн
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы