wd wp Пошук:

Шацкая сярэдняя школа

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шацкая сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Шацк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Пасля рэвалюцыі будынак сядзібы служыў мясцовай школе.
Школа ў Зарэччы. 1 студзеня 1927 г.
Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей. Шацкая сярэдняя школа да Другой Сусветнай вайны.

16 лістапада 1863 г. у мястэчку Шацк была адкрыта земская школа. 10 сакавіка 1881 г. на яе базе адкрылася двухкласнае народнае вучылішча. 3 1919 г. — Шацкая школа 2-й ступені. Тут вучыліся дзеці з Парэчча, Омельна, Вяркал, Хатлян, Кавалевіч, Сяргеевіч і іншых вёсак.

Была ў Шацку і яўрэйская школа. Перад Другой сусветнай вайной адбылося аб’яднанне гэтых школ. У гады вайны школа не працавала.

Пасля вайны заняткі праходзілі ў розных прыстасаваных памяшканнях, бо будынак, дзе размяшчалася школа, быў узарваны фашыстамі пры адступленні. У пачатку 1960-х гг. адчыніла дзверы новая двухпавярховая школа.

14 ліпеня 2000 г. на будынку школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння выпускніка Шацкай школы акадэміка НАН Беларусі І. С. Лупіновіча.

Вядомыя выпускнікі

Дырэктары школы

Выкладчыкі

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1863 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Шацкая сярэдняя школа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·1863 год у Беларусі