wd wp Пошук:

Рыёні

Рыёні[1] — рака ў Грузіі. Даўжыня 327 км, плошча басейна 13 400 км². Бярэ пачатак з ледавікоў на паўднёвым схіле Галоўнага Каўказскага хрыбта Вялікага Каўказа. Цячэ спачатку ў вузкай і глыбокай цясніне, паміж Лечхумскім і Рачынскім хрыбтамі — па шырокай даліне, затым зноў прарываецца праз вузкую цясніну. Ніжэй г. Кутаісі выходзіць на Калхідскую нізіну, дзе разбіваецца на рукавы. Пры ўпадзенні ў Чорнае мора ўтварае дэльту. Асноўная частка сцёку (да 90 %) скідваецца ў мора па канале, зробленым у 1939 годзе для аховы г. Поці ад затапленняў падчас вялікіх паводак. Жыўленне змяшанае, з перавагай дажджавога, а ў вярхоўях ледавіковага. Разводдзе з сакавіка па кастрычнік; паводкі на працягу ўсяго года. Сярэдні расход вады ў вусці 405 м³/с. Вада вельмі мутная (увесну да 2650 г/м³). На Рыёні — Гумацкая і Рыёнская ГЭС. Вада выкарыстоўваецца ў сярэднім цячэнні для ірыгацыі.

Зноскі

  1. карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Грузіі
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Чорнае мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара