wd wp Пошук:

Чуравічы

Чуравічы[1] (руск.: Чуровичи) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чуравіцкага сельскага паселішча.

Гісторыя

Слабада Чуравічы паселена ў 1709 годзе Іванам Чарналузскім па дазволе гетмана Скарападскага. Гэта была стараабрадніцкая слабада, першапачаткова называлася Шчуравічы.

Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года сяло абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года сяло ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай сяло абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго было перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню. З 1923 па 1929 год адміністрацыйны цэнтр Чуравіцкай воласці.

З 1929 года адміністрацыйны цэнтр Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. З 1944 года ізноў адміністрацыйны цэнтр Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года ў падпарадкаванні Клімаўскага раёна.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Расіі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Клімаўскага раёна
Населеныя пункты без насельніцтва