wd wp Пошук:

Чорны грыф

Чорны грыф (Aegypius monachus) — драпежная птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes) сямейства грыфавых (Accipitridae). З’яўляецца другой па велічыні драпежнай птушкай Еўропы пасля барадача (Gypaetus barbatus).

Апісанне

Птушка даўжынёй звыш аднаго метра, некалькі большая за белагаловага сіпа (Gyps fulvus). Маса цела чорнага грыфа дасягае 7-12 кілаграмаў. Размах крылаў — ад 250 да 295 сантыметраў. Пер’е манатоннага цемна-карычневага колеру, якое здалечыні здаецца чорным. Вакол кароткай, голай, карычневата-ружовай шыі цёмная пер’евая манішка. Крылы шырокія, хвост мае лёгкую клінападобную форму.

Пашырэнне

Распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Сёння сустракаецца ад Іспаніі праз Балеарскія астравы, Балканы, Пярэднюю Азію і Паўночную Індыю да Паўднёвай Сібіры, Паўночнага Кітаю і Манголіі. У тым ліку сустракаецца і ў Беларусі.

Гняздзіцца пераважна ў дзікіх горных лясах, у Еўропе сустракаецца амаль выключна на Іберыйскім паўвостраве, на Маёрцы і ў паўднёвай частцы Балканаў. Таксама ўпадабаныя месцы чорных грыфаў берагі азёраў і рэк, бо там заўсёды ёсць пажытак.[1]

Паўднёва-заходнія папуляцыi аселыя, качуюць, а паўночна-ўсходнія — пералётныя. Пад час качовак залятаюць на поўнач ад межаў арэала (у Вялікабрытанію, Бельгію, Данію, Фінляндыю, Францыю, Галандыю, Германiю, Польшчу, Латвію, Эстонію, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Аўстрыю, Швейцарыю, Румынію, Беларусь, Малдову).

Асаблівасці біялогіі

Гняздо часцей на дрэвах, радзей на скальных выступах, адзіночна (пара ад пары на адлегласцi ў 750-1500 м), радзей у свабодных калонiях (гняздо ад гнязда на адлегласці каля 100 м), часцей за ўсё, каля верхняй мяжы лясоў; з тоўстых i сухiх галiн (пераважна хвойных дрэў); высцiлка з галiнак, кары, моху, каранёў i травы (часта з прымессю шэрсцi). Новае гняздо мае дыяметр 130-150 см, старое — 150-250 см.

Яйка

Яйка звычайна 1 (вельмi рэдка 2), асiметрычнае, з мноствам нерэгулярных, iржавых мазкоў (на тупым канцы) на брудна-белым або светла-бурым фоне. Памеры: 88,5 х 66,5 мм[2].

Зноскі

  1. Чорны грыф-птушка самавітага палёту
  2. http://www.ptushki.org/guide/bird/75.html#sthash.n4gJwnFr.dpuf

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Грыфавыя