wd wp Пошук:

Папус

Дзьмухавец з папусамі

Папус, або чубок, або парашуцік, або лятучка, або хохлік — перайначаны кубачак кветкі; сукупнасць валасінак (шыпоў, лускавінак), якія адыходзяць ад каляплодніка.

Хоць папус звычайна лічаць перайначаным кубачкам (па свайму становішчу ў кветцы ён адпавядае менавіта ёй), маюцца аргументы, якія ставяць такое адпаведнасць пад сумнеў: па-першае, у працэсе індывідуальнага развіцця (антагенезу) папус узнікае пазней венчыка, што нехарактэрна для кубачка; па-другое, нават калі папус мае форму лускавінак (пельтатных валасінак), у іх адсутнічаюць сасудзістыя пучкі, характэрныя для кубачка.

Папусы маюцца ў пладоў большасці відаў сямейства Астравыя (Asteraceae).

Папусы ў выглядзе валасінак — характэрная частка пладоў, якія распаўсюджваюцца з дапамогай ветру. У прадстаўнікоў роду дзьмухавец (Taraxacum) на вяршыні выцягнутага носіка сямянкі маецца шмат валасінак, у выніку чаго плод можа пералятаць у паветраных патоках на вялікія адлегласці. Яшчэ больш высокімі лятальнымі якасцямі валодаюць сямянкі раслін з роду Tragopogon, паколькі валасінкі папуса на іх пёрыстыя.

Часам папус служыць для распаўсюджвання пладоў іншымі спосабамі. Да прыкладу, папус пладоў віду ваўчкі трохраздзельныя (Bidens tripartita) складаецца з двух або трох шчацінак, пакрытых шчарбінамі, у выніку чаго сямянкі моцна захрасаюць у поўсці жывёл і вопратцы чалавека.

У некаторых выдаў папус рэдукаваны і складаецца з пленчатых лускавінак — напрыклад, у сланечніка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Плод
Катэгорыя·Кветка