wd wp Пошук:

Час сэканд-хэнд

«Ча́с сэ́канд-хэ́нд» (руск.: Время секонд хэнд) — дакументальна-нарысавая кніга беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. У гэтай кнізе распавядаецца не столькі пра падзеі XX стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы звычайнага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру, гэта трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі. З’яўляецца пятай часткай мастацка-дакументальнай нізкі «Галасы ўтопіі».

Публікацыя

Кніга апублікаваная ў 2013 годзе, а ў 2016 годзе перакладзеная Бэлай Шаевіч на англійскую мову. Між гэтых падзей — Нобелеўская прэмія па літаратуры, якую Святлана Алексіевіч атрымала ў 2015-м. У студзені 2014 года кнігу пераклалі на беларускую мову[2].

У культуры

17 сакавіка 2018 года ў Мінскім абласным драмтэатры, які працуе ў Маладзечне, адбыўся прэм’ерны паказ спектакля «Час сэканд-хэнд» паводле кнігі Святланы Алексіевіч. У афішы жанр спектакля вызначаны як «дакументальная драма». Пастанову і сцэнічную рэдактуру ажыццявіў заслужаны дзеяч мастацтваў Валерый Анісенка. У спектаклі, які складаецца з пранізлівых маналогаў пра савецкую гісторыю, задзейнічаная амаль уся трупа драмтэатра[3].

Зноскі

  1. Алексіевіч, С. Час сэканд-хэнд= / перакл. з рас. Валерый Стралко і Ціхан Чарнякевіч. — Кнігарня пісьменнікаў. — Мінск, 2014.
  2. “Час second-hand” Святланы Алексіевіч пераклалі на беларускую мову Архівавана 21 студзеня 2021., tut.by, 8-01-2014
  3. У маладзечанскім тэатры паставілі “Час сэканд-хэнд” па кнізе Святланы Алексіевіч, Еўрарадыё,
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі 2013 года
Катэгорыя·Творы Святланы Алексіевіч
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Публіцыстыка
Катэгорыя·Дакументальная проза