wd wp Пошук:

Чартапалох паніклы

Чартапало́х паніклы[3][4] (Carduus nutans) — від кветкавых травяністых раслін роду Чартапалох сямейства Астравыя.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Двухгадовая травяністая калючая расліна вышынёй 0,5—1[4] м. Сцябло (адно або некалькі) прамое, галінастае, крыху баразнаватае, калючае, крылатае, павуцініста апушанае. Корань верацёнападобны. Лісце ярка-зялёнае, да 20 см у даўжыню, простае, перыстанадрэзанае, апушанае, з калючкамі па краі. Ніжняе лісце з чаранкамі, астатняе — сядзячае. Кветкавыя кошыкі ярка-пурпуровыя, адзіночныя, шарападобнай формы, 3—7 см у дыяметры, на бела-лямцавым кветаносе, панікаюць у час цвіцення. У кожным кошыку да трубчастых 100 кветак пурпуровага або ружовага колеру. Плодсямянка з чубком даўжынёй 11–16 мм. Адна расліна дае да 3700 сямянак[4].

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс), натуралізавалася ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Паўднёвай Амерыцы (Чылі)[5]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф і эўтроф[6]. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, узлесках, камяністых россыпах, аблогах, пустках, агародах і пашах, каля дарог. Цвіце ў чэрвеніліпені[4].

Сінонімы

Паводле сайта The Plant List:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Taxon: Carduus nutans L.(англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  6. Чертополох поникающий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Астравыя