wd wp Пошук:

Падпарожскі раён

Падпарожскі раён (руск.: Подпоро́жский райо́н) — тэрытарыяльнае і муніцыпальнае ўтварэнне ў паўночна-ўсходняй частцы Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Падпарожжа. Быў утвораны ў верасні 1927 годзе. З 1963 па 1965 год уваходзіў у склад Ладзейнапольскага сельскага раёна.

Геаграфія

Плошча раёна — 7,83 тыс. км² (10,46 % плошчы вобласці). Мяжуе на поўначы — з Карэліяй (Алонецкі, Пражынскі і Прыанежскі раёны); на паўднёвым усходзе — з Валагодскай вобласцю (Выцягорскі і Бабаеўскі раёны); на поўдні — з Ціхвінскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым захадзе — з Ладзейнапольскім муніцыпальным раёнам. Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 275 км. З усходу тэрыторыя раёна абмываецца водамі Анежскага возера.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 29 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Ленінградскай вобласці