wd wp Пошук:

Цяцерынскі сельсавет

Цяце́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Цяцерын.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Бялыніцкага раёна БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. 11 красавіка 1960 года сксаваны, тэрыторыя далучана да Круглянскага сельсавета[1].

18 сакавіка 1966 года ўтвораны зноў у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 23 населеных пунктаў: 17 населеных пунктаў (Глыбокае, Дуброва, Зацяцёрка, Зялёная Дуброва, Каменка, Карма, Касцюковічы, Краснаполле, Кружкі, Ліпск, Міхайлоў, Новы, Храпы, Цяцерына, Шыпягі, Шырокі і Яноў), якія раней уваходзілі ў склад Шапялевіцкага сельсавета, і 6 населеных пунктаў (Дразды, Зарэчча, Маліна, Прыгані 1, Прыгані 2, Прыгані 3), якія раней уваходзілі ў склад Комсеніцкага сельсавета[2]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шапялевіцкага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Аўсішча, Беларусь, Боўсевічы, Бялаўка, Ваўкаўшчына, Гоенка, Залоссе, Зарэчча 2, Казёл, Конанавічы, Кунцы, Падар, Сіманавічы, Смагілаўка і Шапялевічы)[3]. 12 сакавіка 2013 года скасавана вёска Казёл[4]. 20 лістапада 2013 года ў склад Комсеніцкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Банькі, Дразды, Зарэчча 1, Крывуліна, Маліна, Папоўка, Прудкі, Прыгані 1, Прыгані 2, Прыгані 3 і Старкі)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1237 чалавек[6], з іх 93,9 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,5 % — украінцы, 0,4 % — армяне[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
  4. Решение Круглянского районного Совета депутатов от 12 марта 2013 г. № 34-10 Об упразднении деревни Козел Тетеринского сельсовета Круглянского района
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цяцерынскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Невядомыя параметры шаблонаў
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бялыніцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1966 годзе