wd wp Пошук:

Цэцылія Рэната Габсбург

Цэцылія Рэната Габсбург, Цэцылія Рэната Аўстрыйская (польск.: Cecylia Renata Habsburżanka, ням.: Cäcilia Renata von Habsburg; 6 ліпеня 1611, Грац, цяпер Аўстрыя — 24 сакавіка 1644, Вільня) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Уладзіслава Вазы.

Біяграфія

Была шостым дзіцёнкам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда II і Марыя Ганны Вітэльсбах. Дзяцінства праводзіла ў Грацы, Вене і Празе.

Першапачатковай кандыдатурай на жонку Уладзслава Вазы прапаноўвалася французская князёўна Людвіка Марыя Ганзага, але пасля пад націскам каталіцкай партыі (узначальвалі Альбрыхт Станіслаў Радзівіл і Ежы Асалінскі) выбар быў спынены на Габсбуржанцы. 15 жніўня 1637 у Вене адбыўся шлюб per procura (Уладзіслава замяняў брат Ян Казімір Ваза), уласна ж шлюб адбыўся 12 верасня 1637 у Варшаве. 13 верасня ў варшаўскай кафедры святога Яна адбылася каранацыя. Гэта была першая ад часоў Уладзіслава Лакетка каранацыя ў польскай гісторыі, што адбылася па-за межамі Кракава. У 1639 Цэцыліі Рэнаце было перададзенае ва ўладанне Бабруйскае староства, дзе ў 1643 яна заснавала горад Казімір.

Цэцылія Рэната была цяжарная тройчы. У 1640 яна нарадзіла сына Жыгімонта Казіміра (памёр у веку сямі гадоў), 8 студзеня 1642 — дачку Марыю Ганну Ізабелю (памерла 7 лютага таго ж года). Трэцяе ж дзіця нарадзілася мёртвым у 1644. Праз дня, 24 сакавіка 1644, ад заражэння памерла і сама Цэцылія Рэната. Была пахавана ў кафедры на Вавелі ў Кракаве.

Папярэднік:
Канстанцыя Габсбург
Польскія каралевы
16371644
Пераемнік:
Людвіка Марыя Ганзага
Папярэднік:
Канстанцыя Габсбург
Вялікія княгіні літоўскія
16371644
Пераемнік:
Людвіка Марыя Ганзага

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119181789 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Cecilia Renata of Habsburg // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119181789 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Cäcilia Renata von Oesterreich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 157.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119181789 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. (unspecified title) Праверана 26 верасня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кракаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1644 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Княгіні і каралевы польскія
Катэгорыя·Старосты бабруйскія
Катэгорыя·Вялікія княгіні літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваза (дынастыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Габсбургі
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грацы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1611 годзе
Катэгорыя·Габсбургі