wd wp Пошук:

Цэнтральнабеларускі масіў

Беларуская антэкліза

Цэнтральнабеларускі масіў — найбольш прыўзнятая частка Беларускай антэклізы ў яе скляпенні на ўсходзе Гродзенскай і захадзе Мінскай абласцей, дзе крышталічны фундамент месцамі выходзіць на падантрапагенную паверхню.

Абмежаваны на паўночным усходзе Налібоцкім, на поўдні — Свіслацкім і Ляхавіцкім разломамі і серыяй паўночных прыбартавых разломаў Прыпяцкага прагіну, на захадзе — ізагіпсай паверхні фундамента -200 м. Мае форму кліна, выцягнутага з захаду на ўсход па лініі ГроднаКапыль, даўжыня 230 км, шырыня асновы 160 км.

Паверхня крышталічнага фундамента ў цэнтральнай і ўсходняй частках прыўзнята на Бабаўнянскім выступе, на паўночных і заходніх схілах апушчана да -200 м. Цэнтральнабеларускі масіў уяўляе сабой сістэму блокавых падняццяў. У яго межах выдзяляецца шэраг больш дробных структур (Зэльвенска-Іўеўскі вал, Слонімскі купал, Мастоўскае падняцце і інш.).

Платформавы чахол складзены з фрагментаў валынскай і валдайскай серый венду, якія залягаюць пераважна на паўночных і паўднёвых схілах і ў паніжэннях паміж адносна прыўзнятымі блокамі ў цэнтральнай частцы, а таксама з мелавых, палеагенавых, неагенавых і антрапагенавых адкладаў. На ўсходзе ў ніжняй частцы чахла захаваліся фрагменты палескай серыі сярэдне-верхняга рыфею. Мелавыя і антрапагенавыя адклады залягаюць суцэльным покрывам. У цэнтральнай і заходняй частцы (Мастоўска-Дзятлаўскі блок) фундамент перакрываецца мелавымі адкладамі, у найбольш прыўзнятай усходняй частцы (Бабаўнянскі выступ) і месцамі ў цэнтральнай — антрапагенавымі.

Паводле часу фарміравання Цэнтральнабеларускі масіў як частка Беларускай антэклізы, — структура найбольш старажытнага вендскага залажэння. Як самастойны выступ у складзе Балтыйскага шчыта яна існавала ў валынскі час. На каледонскім этапе ў сувязі з прагінаннем Балтыйскай сінеклізы, Падляска-Брэсцкай упадзіны і Мазавецка-Люблінскага прагіну Цэнтральнабеларускі масіў канчаткова адасобіўся і ўтварыў ядро Беларускай антэклізы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Геалогія Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Тэктоніка Беларусі
Катэгорыя·Беларуская антэкліза
Катэгорыя·Геалогія Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара