wd wp Пошук:

Налібоцкі разлом

Беларуская антэкліза

Налібоцкі разлом — тэктанічная структура ў Слуцкім, Капыльскім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім, Іўеўскім і Воранаўскім раёнах Беларусі. Назва ад в. Налібакі Стаўбцоўскага раёна.

Распасціраецца ў паўночна-заходнім напрамку амаль на 105 км і абмяжоўвае з паўднёвага захаду Валожынскі грабен.

Прасочваецца ў фундаменце, верхнепратэразойскіх, раннепалеазойскіх і сілурыйскіх адкладах. Максімальная вертыкальная амплітуда ссоўвання па паверхні крышталічнага фундамента каля 250 м. Узнік у вендзе, найбольшая актывізацыя праявілася ў раннім палеазоі і сілуры.

Уздоўж Налібоцкага разлома распасціраецца Ашмянская града. Па глыбіні пранікнення разлом, мяркуюць, коравы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Геалогія Стаўбцоўскага раёна
Катэгорыя·Геалогія Воранаўскага раёна
Катэгорыя·Геалогія Капыльскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Тэктоніка Беларусі
Катэгорыя·Геалогія Уздзенскага раёна
Катэгорыя·Беларуская антэкліза
Катэгорыя·Геалогія Слуцкага раёна
Катэгорыя·Геалогія Іўеўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак