wd wp Пошук:

Зэльвенска-Іўеўскі вал

Беларуская антэкліза

Зэ́львенска-Іўеўскі вал — тэктанічная структура ў Зэльвенскім Дзятлаўскім і Іўеўскім раёнах Беларусі, у межах Цэнтральнабеларускага масіву Беларускай антэклізы.

У межах Зэльвенска-Іўеўскага вала па паверхні крышталічнага фундамента выдзяляюцца Зэльвенская, Дзятлаўская і Іўеўская брахіантыкліналі, якія абмежаваны ізагіпсай паверхні фундамента 0. Выяўлены свідраваннем пры геолага-здымачных работах.

Зэльвенская брахіантыкліналь залягае ў Зэльвенскім раёне і мае субшыротнае распасціранне. Памеры 21x9 км.

Дзятлаўская брахіантыкліналь знахлдзіцца ў Дзятлаўскім раёне, мае субмерыдыянальнае распасціранне. Памеры 33x9 км.

Іўеўская брахіантыкліналь знахлдзіцца ў Іўеўскім раёне, мае субмерыдыянальнае распасціранне. Памеры 32x18 км.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Геалогія Дзятлаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Геалогія Іўеўскага раёна
Катэгорыя·Геалогія Зэльвенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Беларуская антэкліза