wd wp Пошук:

Свіслацкі разлом

Беларуская антэкліза

Сві́слацкі разлом — дыз’юнктыўнае парушэнне ў Свіслацкім, Ваўкавыскім, Зэльвенскім, Слонімскім і Івацэвіцкім раёнах Беларусі, аддзяляе Беларускую антэклізу ад Брэсцкай упадзіны.

Распасціранне субшыротнае, выцягнуты амаль на 140 км. З’яўляецца адным са звенняў субшыротных разломаў, якія абмяжоўваюць з поўначы Прыпяцкі прагін, Палескую седлавіну, Брэсцкую ўпадзіну.

Разлом скідавага тыпу. Па ім стромка зрушаны пароды крышталічнага фундамента, верхнепратэразойскія і ніжнепалеазойскія ўтварэнні. Вертыкальная амплітуда зрушэння парод ад дзясяткаў метраў на ўсходзе да 100—150 м на захадзе. Залажыўся разлом у раннім палеазоі, а найбольшая актывізацыя праявілася ў сілуры. Па глыбіні пранікнення, мяркуюць, коравы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Геалогія Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Усходне-Еўрапейская платформа
Катэгорыя·Геалогія Зэльвенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Тэктоніка Беларусі
Катэгорыя·Геалогія Івацэвіцкага раёна
Катэгорыя·Геалогія Слонімскага раёна
Катэгорыя·Геалогія Свіслацкага раёна