wd wp Пошук:

Цыкорыя звычайная

Цыкорыя звычайная[3][4] (Cichorium intybus) — від шматгадовых травяністых раслін з роду цыкорыя (Cichorium) сямейства астравыя (Asteraceae).

Назва

Цыкорыя звычайная, мачаўнік, падрожнік[5], мацаўнік, падарожнік[6], цыкор’я[7][8], цыкора[9].

Апісанне

Мнагалетнік (у культуры двухлетнік) вышынёй 30—100 см, з тоўстым верацёнападобным коранем і прутападобнымі галінкамі. Прыкаранёвае лісце доўгаэліпсападобнае, выемчата-перыстараздзельнае, у разетцы. Кветкавыя кошыкі блакітныя, іншы раз ружовыя.

Распаўсюджанне і экалогія

Святлалюбная расліна. Сустракаецца ва ўмераным і трапічным клімаце Еўразіі, ад Скандынавіі да Міжземнамор’я і ад Брытанскіх астравоў да Усходняй Сібіры і Індыі на поўдні, расце на Поўначы Афрыкі. Як заноснае сустракаецца ў Паўднёвай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Звычайна расце на лугах, лясных палянах, травяністых схілах, часта як пустазельная расліна на пустках, палях, каля дарог, паблізу жылля. У гарах падымаецца да сярэдняга горнага пояса. Добра расце на супясчаных камяністых і сугліністых глебах.

Размнажаецца насеннем і каранёвымі чаранкамі.

Выкарыстанне

Ёсць каранёвыя і лісцевыя формы: каранёвыя — сыравіна для сурагату кавы, лісцевыя (напр. вітлуф) выкарыстоўваюцца як салатная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  9. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак