wd wp Пошук:

Цыбуля-батун

Allium fistulosum

Цыбуля-батун (Allium fistulosum) — агароднінная расліна падсямейства цыбулевых.

Апісанне

Шматгадовая зімаўстойлівая моцнагалінастая расліна. Утварае невялікую цыбуліну цыліндрычнай формы, якая пераходзіць у несапраўднае сцябло з полым трубчастым лісцем. У першы год вырастае лісце даўжынёй 25—30 см. На другі год цыбуля-батун утварае кветкавае сцябло, цвіце, абнасеньваецца. Адначасова адбываецца дзяленне дзенца, пад восень утвараецца 5—7 даччыных раслін у адным кусце. На трэці год узмацняецца ўтварэнне новага лісця і кветкавых сцёблаў, кусты можна дзяліць для размнажэння.

Спажыванне

Па смаку лісце батуну крыху саступае зеляніне рэпчатай цыбулі, але паводле хімічнага саставу і колькасці вітамінаў яно блізкае да яе.

Агратэхніка

Батун аддае перавагу ўрадлівым глебам. На адным месцы цыбулю-батун можна вырошчваць на працягу 4—5 гадоў. Участак пад яе адводзяць па-за севазваротам. Сяўбу можна праводзіць рана вясной або ў сярэдзіне лета, каб пад зіму расліны пайшлі памацнелымі. Менш эфектыўныя познія летнія пасевы. Цыбулю-батун высяваюць насеннем, размяшчаюць расліны радавым спосабам (40—50 см), стужачным (30х30х30—40 см), паміж раслінамі адлегласць 10—12 см. Усходы лёгка пераносяць замаразкі -7 -8°С, лепшая тэмпература для яго росту 10—12°С. Пасля збору лісця летам карысна адзін раз падкарміць цыбулю ўгнаеннямі

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гародніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Цыбуля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных