wd wp Пошук:

Томас Кранмер

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Томас Кранмер (англ.: Thomas Cranmer; 2 ліпеня 1489, Эслактан, Англія — 21 сакавіка, 1556, Оксфард, Англія) — лідар англійскай Рэфармацыі і архібіскуп Кентэрберыйскі падчас панавання Генрыха VIII, Эдуарда VI, і на працягу кароткага часу, Марыі I. Ён дапамог здзейсніць роспуст Генрыха і Кацярыны Арагонскай, у выніку чаго адбылося аддзяленне англійскай царквы ад Святога Прастола. Разам з Томасам Кромвелем, ён падтрымаў прынцып Акту аб супрэматыі, у якой кароль лічыўся суверэнам над царквой у яго каралеўстве.

Падчас знаходжання Кранмера ў якасці архібіскупа Кентэрберыйскага, ён быў адказным за стварэнне першых дактрынальных і літургічных структур рэфармаванай англіканскай царквы. У адпаведнасці з правіламі Генрыха, Кранмер не вырабіў шмат радыкальных пераменаў у царкве, у сувязі з барацьбой за ўладу паміж рэлігійнымі кансерватарамі і рэфарматарамі. Тым не менш, ён паспеў выдаць зборнік службаў «Exhortation and Litany».

Калі Эдуард уступіў на пасад, Кранмер быў у стане садзейнічаць буйным рэформам. Ён напісаў і склаў першыя два выданні «Кнігі агульных малітваў», поўнай літургіі для англійскай царквы. З дапамогай некалькіх кантынентальных рэфарматараў, якім Томас даў прытулак, ён распрацаваў новыя дактрынальныя стандарты ў такіх галінах, як Еўхарыстыя, святарскі цэлібат, роля выяваў у месцах пакланення і шанавання святых. Кранмер апублікаваў новыя дактрыны праз «Малітоўнік», «Пропаведзі» і іншыя публікацыі.

Пасля ўступлення на сталец каталіцкай каралевы Марыі I, Кранмер быў арыштаваны па абвінавачванні ў здрадзе і ерасі. З’яўляючыся зняволеным на працягу двух гадоў і пад ціскам царкоўных уладаў, ён зрабіў некалькі пакаянняў, аднак у дзень свайго пакарання смерцю, ён зняў свае пакаянні, не адвярнуўшыся ад прынцыпаў англійскай Рэфармацыі.

Зноскі

  1. http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/cranmer_thomas.shtml
  2. Матэматычная генеалогія — 1997.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Кранмер Томас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Архібіскупы Кентэрберыйскія
Катэгорыя·Англіканскія святыя
Катэгорыя·Памерлі ў Оксфардзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эслактане
Катэгорыя·Царкоўныя дзеячы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нотынгеме
Катэгорыя·Памерлі ў 1556 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Англіканства
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка
Катэгорыя·Англіканскія біскупы
Катэгорыя·Дактары багаслоўя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1489 годзе
Катэгорыя·Спаленыя на кастры
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы часоў Рэфармацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы