wd wp Пошук:

Марыя I Цюдар

Мары́я І Цю́дар, або Марыя Крывавая (18 лютага 1516, Грынвіч — 17 лістапада 1558, Лондан) — англійская каралева з 1553 года.

Біяграфія

Дачка Генрыха VІІІ і Кацярыны Арагонскай. На прастоле пасля смерці Эдуарда VI.

Уступленне Марыі І на прастол пацягнула за сабой рэстаўрацыю каталіцызму (1554 год) і яго аднаўленне. Супраць прыхільнікаў рэфармацыі праводзіліся жорсткія рэпрэсыіі, за што каралева і атрымала мянушку — Крывавая. У 1554 годзе Марыя І выйшла замуж за Філіпа II Іспанскага, пачалося збліжэнне з каталіцкай Іспаніяй. У саюзе з Іспаніяй вяла вайну супраць Францыі (1557—59). У выніку Англія страціла апошнія ўладанні на кантыненце — порт Кале. Палітыка Марыі І, якая ішла насуперак нацыянальным інтарэсам Англійскага каралеўства, выклікала раздражненне новай буржуазіі і дваранства.

Продкі

Зноскі

  1. 1 2 3 Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Эдуард VI (дэ-юрэ),
Джэйн Грэй (дэ-факта)
Каралева Англіі
15531558
Пераемнік:
Елізавета I
Папярэднік:
Ізабела Партугальская
Каралева Іспаніі
15561558
Пераемнік:
Елізавета Валуа
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1516 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 лістапада
Катэгорыя·Каралі англійскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1558 годзе
Катэгорыя·Кіруючыя каралевы
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грынвічы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Прэтэндэнты на трон Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў Іспаніі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой ружай
Катэгорыя·Кіраўнікі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Дынастыя Цюдараў
Катэгорыя·Цюдары
Катэгорыя·Каралі ірландскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных