wd wp Пошук:

Ху Цзіньтаа

Ху Цзіньтаа (кіт. трад. 胡錦濤, спр. 胡锦涛, піньінь Hú Jǐntāo; нар. 21 снежня 1942, павет Тайчжоу, правінцыя Цзянсу, Кітай) — дзяржаўны дзеяч КНР, Старшыня КНР (2003—2013), генеральны сакратар ЦК КПК (2002—2012).

Біяграфія

Па нацыянальнасці хань.

Скончыў Пекінскі політэхнічны ўніверсітэт Цынхуа (1965) і займаўся ў ім навукова-даследчай працай. У час «культурнай рэвалюцыі» сасланы (1968) на «перавыхаванне працай» чорнарабочым у правінцыю Ганьсу. 3 1969 на тэхнічнай, партыйнай і грамадскай (з моладдзю) рабоце ў будаўніцтве.

3 1982 старшыня Усекітайскага саюза моладзі, з 1984 1-ы сакратар сакратарыята яго ЦК. 3 1985 сакратар камітэтаў Камуністычнай партыі Кітая (КПК) правінцыі Гуйчжоу і Тыбецкага аўтаномнага раёна (1988—92). 3 1992 член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК і Сакратарыята ЦК КПК. Адначасова дырэктар Партшколы ЦК КПК, намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі, з 1999 1-ы намеснік старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР.

Генеральны сакратар ЦК КПК з лістапада 2002. Старшыня КНР з сакавіка 2003. Старшыня Цэнтральнага ваеннага савета ЦК КПК з верасня 2004. Пакінуў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПК 15 лістапада 2012, Старшыні КНР — 14 сакавіка 2013 года.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Hu Jintao // The Fine Art Archive — 2003.
  3. 胡锦涛同志简历人民日报, 2012.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся 21 снежня
Генеральныя сакратары ЦК КПК
Нарадзіліся ў Кітаі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
Асобы
Нарадзіліся ў 1942 годзе
Кавалеры Нацыянальнага ордэна Мадагаскара
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Старшыні КНР
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Палітыкі XXI стагоддзя
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Кавалеры ордэна «Нішан-е-Пакістан»
Выпускнікі ўніверсітэта Цынхуа
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў