wd wp Пошук:

Хурыцкая мова

Хурыцкая мова — старажытная мова, распаўсюджаная ў краінах Блізкага Усходу ў 2 тысячагоддзі да н. э., родная мова хурытаў.

Гісторыя

Найбольш старажытныя надпісы (каля 2200 г. да н. э.) на хурыцкай мове знойдзены ў раёне Мардзіна на ўсходзе сучаснай Турцыі. Лічыцца, што ў пачатку 2 тысячагоддзя быў распаўсюджаны на паўднёвым усходзе Анатоліі і на паўночным захадзе Месапатаміі. У сярэдзіне 2 тысячагоддзя да н. э. пашырыўся на тэрыторыю Кілікіі і паўночнай Сірыі. Большасць вядомых хурыцкіх тэкстаў звязаны з дзяржавай Мітані.

Найбольш блізкай да хурыцкай з’яўляецца ўрарцкая мова. Ігар Дзьяканаў знаходзіў падабенствы ў хурыцкай і нахскіх мовах.

Асаблівасці

Словаўтварэнне пераважна з дапамогай суфіксаў. Налічвалася 13 склонаў. Назоўнікі канчаліся на галосныя гукі. Некаторыя даследчыкі вылучаюць да 6 асобных дыялектаў.

Пісьмо

Хурыты карысталіся пераважна акадскай формай клінапісу. Тэксты, знойдзеныя ў Хатусе, напісаны на хецкай форме клінапісу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Старажытныя мовы
Катэгорыя·Мітані