Хелбліндзі (стар.-сканд.: Helblindi) — у скандынаўскай міфалогіі волат (ётун), брат Локі; таксама адно з імёнаў Одзіна[1].
Helblindi у старажытнаскандынаўскай мове паходзіць ад двух слоў hel («смерць») і blindr («сляпы»)[2] і можа азначаць «сляпы царства мёртвых» або — у паэтычнай версіі — «Слепа-Хель»[3][4]. Аналагічныя пераклады можна сустрэць і ў іншых сучасных мовах (англ.: Hel-Blinder; Death-Blind; he who blinds with death; ням.: Hel-Blinder; finster wie die Unterwelt; der Blinde des Totenreichs)[5][6][7][8][9].
У «Старэйшай Эдзе» Хелбліндзі згадваецца толькі аднойчы: у страфе 46 «Прамоў Грымніра», дзе называецца адным з імёнаў вярхоўнага бога Одзіна[10] (усяго гэты спіс уключае 31 імя[11], кожнае з якіх ўкладвае якую-небудзь яго ўласцівасць[12]).
У «Бачанні Гюльві» (частка 33), якое ўваходзіць у склад «Малодшай Эды», яе аўтар Сноры Стурлусан цытуе «Старэйшую Эду» і дадаткова называе братоў Хелбліндзі (Локі, Бюлейст) і іх бацькоў (Фарбаўці, Лаўвея)[13].
У «Мове паэзіі» ўжываецца кенінг «брат Бюлейста і Хельбліндзі» са значэннем «Локі»[14].
На жаль, ніякай дадатковай інфармацыі аб Хелбліндзі, акрамя яго імя і паходжання, у эдычных і скальдычных тэкстах няма[15][6], што адкрывае дарогу для разнастайных інтэрпрэтацый: