wd wp Пошук:

Одзін

Одзін (прагерм.: *Wōđanaz или *Wōđinaz; стар.-сканд.: Óðinn) — найвышэйшы бог позняй германскай і скандынаўскай міфалогіі, адзін з асаў. Ён, як і іншыя багі скандынаўскага пантэону, быў складанай постаццю: і богам мудрасці, і богам вайны, а таксама богам паэзіі, перамогі і палявання.

Па легендзе менавіта Одзін стварыў Мідгард.

Паходжанне культа

Бог Водан быў адным з цантральных у старажытнагерманскім і скандынаўскім пантэонах. Асабістую папулярнасць культ Одзіна набывае ў VII—IX стст., у перыяд расквіту вікінгскіх паходаў. Мяркуецца, што першапачаткова месца галоўнага бога займаў Цюр, германа-скандынаўскі кіраўнік неба і вайны.

Функцыі і асоба

Одзін выступае не толькі апякуном вайны, баявога экстаза, але і заступнікам рамёстваў, магіі, паэзіі, мудрасці: менавіта ён падараваў людзям рунічную пісьменнасць Архівавана 21 сакавіка 2013.. У асобе бога спалучаюцца розум, хітрасць, жорсткасць, дэманічнасць, нават двухполасць: традыцыйна магія ў скандынавай лічылася жаночым заняткам. Одзін мае дзесяткі імёнаў, якія прыводзяцца ў «Прадмовах Грымніра» (Грым-маска, Злыдзень, Відрыр, Носьбіт перамог і інш). Прымае мносства розных воблікаў, дамапаецца свайго як адвагай і самаахвяраваннем, там падманам і хітрасцю.

Одзін узначальваў нябесных дзеў-валькірый, якія збіралі душых загінуўшых ваяроў і прыносілі іх у Вальхалу — частку Асгарда (небяснай краіны багоў), якая была аналагам скандынаўскага рая. Там душы ваяроў біліся на мячах, вечарам спраўлялі пір, а раніцаю прачыналіся, не ведаючы пахмелья. Гэтыя ваяры — эйнхерыі — складалі нябесную дружыну, якую ўзначальваў Одзін. Наогул Одзін — вось сканданаўскай міфалогіі, яе рухаючая сіла.

Знешні выгляд Одзіна

Одзін звяртаецца да крумкачоў Хугіна і Муніна. Выява 18 ст. у ісландскім рукапісе. Датская каралеўская бібліятэка

Уяўляўся высокім, аднавокім старым у сінім аддзенні і шыракаполым капелюшы. Лічыцца, што тыповы дзеля сучаснага фэнтазі вобраз чараўніка — з посахам, у сіняй мантыі і востраканцовым капелюшы — паходзіць менавіта ад Одзіна. У гэтым выглядзе часта хадзіў па зямлі і прасіўся пераначаваць у выпадковыя хаты, прыкідваючыся бедным вандроўнікам. Той, хто адмаўляў яму, мог быць пакараны. Таму скандынаўская традыцыя прымушала ўсіх людзей пушчаць да сябе ў хату стомленых падарожнікаў.

Едзіў на кані Сляйпніры, у якога было 8 ног. Іншым атрыбутам Одзіна было кап’ё Гунгнір, якое выкавалі яму цвергі. Кап’ё забівала ворага і само вярталася ў руку гаспадара. Таксама ў Одзіна ёсць карабель Скідбладнір (складзены з тонкіх дошчачак) — самы хуткі карабель у свеце. Одзіну служылі 2 крумкачы — Хугін і Мунін («Разважаючы» і «Памятаючы»), якія кожны дзень абляталі ўвесь свет і расказвалі Одзіну, што адбываецца паза межамі Асгарда. Акрамя іх разам з Одзінам былі два ваўкі — Геры і Фрэкі («Прагны» і «Пражэрлівы»). Одзін кідаў ім кавалкі мяса, а сам піў толькі віно — яно было яго адзінай ежай.

Нараджэнне Одзіна

Одзін з’явіўся яшчэ да стварэння Зямлі, калі на ўвесь сусвет раскінуліся вогненная краіна Муспель і ледзяная — Ніфльхейм. Сярод ільдоў жылі вяліканы — першыя жыхары сусвету, нашчадкі магутнага вялікана Іміра, які зарадзіўся ў ільду. З ільдзянога валуна таксама ўзнік магутны першачалавек Буры. Яго сын — Бор — ажаніўся з дзяўчынай-вяліканам, і ў іх нарадзіліся тры першыя багі — Одзін, Вілі і Ве. Пазней багі паднялі паўстанне, разбілі і прагналі вяліканаў, а Іміра забілі, і з яго цела зрабілі зямлю, з чэрапа — нябесны купал, з крыві — мора, з валасоў — дрэвы. З іскраў, якія ляталі над вогненнай краінай Муспель, богі стварылі зоркі, а з найвялікшай — сонца. З ясеня і альхі Одзін зрабіў першых мужчыну і жанчыну, а ў небе рукамі вяліканаў пабудаваў Асгард.

Сям’я і дзеці Одзіна

Як і іншыя вярхоўныя багі (у прыватнасці грэчаскі Зеўс) Одзін меў шмат сувязей з багінямі, веліканкамі і смяротнымі жанчынамі, ад яго паходзілі многія багі і героі. Багіня Ёрд нарадзіла яму Тора (бога-грамавержца), а законная жонка Фрыг — Бальдра, Хеда, Хермода, Цюра і Брагі. У сувязі з веліканкай Грыд быў народжаны Відар.

Набыццё мудрасці

Першы варыятн міфа распавядае аб магічнай крыніцы мудрасці, якую вартаваў вялікан Мімір. За права зрабіць глыток Одзін аддаў Міміру свае вока, вырашыўшы, што мудры больш убачыць і адным вокам, чым дурань — двума.

Па іншай версіі Одзін дзеля мудрасці прыносіць самога сябе ў ахвяру і 9 дзён вісіць на сусветным ясені Ігдрасілі, працяты сваім жа кап’ём. Нарэшце яго выратаваў дзед, інеісты вялікан Бельторн, які ажывіў яго і даў мёду мудрасці, а таксама магічныя руны.

Існуе і трэці сюжэт, у якім багі і ваны мірацца пасля вайны. Яны змяшалі ў чашы сваю сліну, з якой вылепілі Квасіра — мудраца і паэта, напалову вана. Пазней Квасіра забілі карлікі Ф’ялар і Галар, а яго кроў змяшалі з мёдам і прыгатавалі напой паэзіі. Пазней крыважэрныя карлікі забілі вялікана Гілінга. За тое іх прымусілі заплаціці віру (выкуп за забойства) сыну забітага — Сутунгу і аддаць таму мёд паэзіі. Сутунг схаваў чароўны мёд унутры скалы і прызначыў сваю дачку Гунлед вартаваць яго. Одзін даведаўся пра гэта, прабуравіў скалу, пралез у сярэдзіну ў выглядзе змяі і правёў тры ночы з вяліканкай Гунглед. Потым трыма глыткамі асушыў усе тры пасудзіны з мёдам і ў выглядзе арла вярнуўся ў Асгард, дзе і выплюнуў мёд у чашу. Гэты мёд Одзін аддаў багам і людзям, якія з таго часу умеюць складваць вершы і песні (у Скандынавіі паэтаў называлі скальдамі).

Іншыя ўчынкі Одзіна

Далейшы лёс Одзіна

Скандынаўская міфалогія прадказвае будучыню багоў, іх смерць у апошняй бітве з вяліканамі — у Рагнароку. Одзіна з’есць гіганцкі воўк Фенрыр.

Цікавыя факты

Дзень тыдня серада (Wednesday) названы старажытнымі германцамі менавіта ў гонар Одзіна (Водэна). Нідзерландскі варыянт назвы серады — Woensdag, старажытнаскандынаўскі — Odinnsdagr.

Гл. таксама

Зноскі

  1. различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Скандынаўская міфалогія
Катэгорыя·Сярэдневяковая міфалогія
Катэгорыя·Германская міфалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Міфалогія
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных