wd wp Пошук:

Хвядос Сяргеевіч Шынклер

Хвядос Сяргеевіч Шынклер (22 верасня 1903, Заслаўе[1], цяпер Мінскі раён — 25 кастрычніка 1942, фронт пад Сталінградам) — беларускі празаік , драматург і сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы (1914—1920). З 1919 працаваў на чыгунцы тэлеграфістам, пасля — бібліятэкарам, загадчыкам клуба ў Рудзенску. Быў удзельнікам літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У 1929—1931 — супрацоўнік бабруйскай газеты «Камуніст», са снежня 1931 — сакратар рэдакцыі раённай транспартнай газеты «Ударнік» (Жлобін). У 1935—1941 працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» і часопісе «Полымя». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. У 1942 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Чатыры месяцы вучыўся ў ваенным вучылішчы ў г. Кыштым Чалябінскай вобл.

Дэбютаваў допісамі ў газеты ў 1922. Першае апавяданне надрукаваў у 1928. Асобнымі выданнямі выйшлі апавяданне «Ічэ» (1929), зборнік апавяданняў «Стрэлачнік Мігай» (1930), апавяданне «Блок» (1933), аповесці «Сонца пад шпалы» (1933), «Запіскі інструктара Томана» (1934), «Пульс жыцця» (1950, выходзіла на рускай мове ў 1942 у Маскве). Аўтар аповесці для дзяцей «Петрык-завадатар» (1935). У 1960 выйшлі Выбраныя творы, у 1984 — кніга апавяданняў, аповесцей, успамінаў «Апошні рэйс».

Напісаў п’есу «Пачэсны рэйс» (апублікавана ў 1939), кінасцэнарый «Шчаслівы шлях» (з Ю.Рудзько, 1940). Выступаў з рэцэнзіямі, артыкуламі, нарысамі.

Зноскі

  1. Шинклер Федос Сергеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 694. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага рэальнага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заслаўі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Постаці Рудзенска
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Памерлі 25 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе