wd wp Пошук:

Хаўвард Тэйлар Рыкетс

Хаўвард Тэйлар Ры́кетс[4] (англ.: Нoward Тaylor Ricketts; 9 лютага 1871 — 3 мая 1910) — амерыканскі вучоны, патолаг і мікрабіёлаг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Фіндлі (штат Агая, ЗША). У 1894 годзе скончыў Універсітэт штата Небраска ў горадзе Лікальн і атрымаў ступень бакалаўра[5]. У 1897 годзе скончыў медыцынскі каледж Паўночна-Заходняга ўніверсітэта (Эванстан, штат Ілінойс). З 1899 года дацэнт, з 1902 года прафесар паталагічнай анатоміі Чыкагскага ўніверсітэта. У 1901—1902 гадах праходзіў стажыроўку ў медыцынскіх установах Вены, Берліна, Парыжа.

У 1909 годзе прыехаў у Мексіку, дзе разам з Уайлдэрам (англ.: R. М. Wilder) займаўся вывучэннем сыпнога тыфу, заразіўся і памёр у Мехіка 3 мая 1910 года.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па вывучэнню інфекцыйных хвароб. Апісаў плямістую ліхаманку Скалістых гор і выявіў яе ўзбуджальніка. Разам з калегамі выявіў, што від кляшчоў Dermacentor andersoni здольны пераносіць бактэрыі роду Bacillus. Апісаны ім узбуджальнік атрымаў назву Rickettsia rickettsi (від бактэрый з роду Рыкетсіі (Rickettsia)). Таксама высвятліў, што брушны тыф перадаецца праз адзежную вош.

Зноскі

  1. 1 2 Howard Taylor Ricketts // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Howard T. Ricketts // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  4. БелЭн, 2001
  5. Биологи. Биографический справочник. — Киев: Наукова думка, 1984. — С. 532. — 816 с.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агая
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ад тыфу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Мікрабіёлагі ЗША
Катэгорыя·Патолагаанатамы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Выкладчыкі Пенсільванскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Мехіка