wd wp Пошук:

Харальд Эліят Вармус

Харальд Эліят Вармус (англ.: Harold Elliot Varmus, нар. 18 снежня 1939, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1989 годзе разам з Майклам Бішапам «за адкрыццё клетачнай прыроды рэтравірусных анкагенаў».

Біяграфія

Харальд Вармус нарадзіўся ў сям’і Беатрыс і Фрэнка Вармуса. Маці — супрацоўнік сацыяльнай службы, бацька — урач.[4][5] У 1957 годзе ён скончыў сярэднюю школу ў горадзе Фрыпорт, штат Нью-Ёрк, і паступіў у Амхерстскі каледж, маючы намер пайсці па слядах свайго бацькі ў якасці ўрача, але ў выніку закончыў са ступенню бакалаўра па англійскай літаратуры.[4] Ён працягваў працаваць над навуковай ступенню ў галіне англійскай мовы ў Гарвардскім універсітэце ў 1962 годзе, але перадумаў і падаў дакументы ў медыцынскую школу.[6] Яго дакументы двойчы былі адхіленыя ў Гарвардскай медыцынскай школе. У тым жа годзе ён паступіў у каледж Калумбійскага ўніверсітэта ўрачоў і хірургаў, а пазней працаваў у місіянерскай бальніцы ў Барэйлі, Індыя і ў Калумбійскім шпіталі (англ.: Columbia-Presbyterian Hospital).[4] У якасці альтэрнатывы ваеннай службе ў В’етнаме, Вармус далучыўся да грамадскай службы аховы здароўя ў Нацыянальным інстытуце здароўя ў 1968 годзе.[6]

Працуючы пад началам амерыканскага вучонага Іры Пастана, ён даследаваў, як цыклічны АМФ рэгуліруе экспрэсію бактэрыяльных генаў. У 1970 годзе ён пачаў пост-доктарскія даследаванні ў лабараторыі Бішапа ва ўніверсітэце Каліфорніі, Сан-Францыска.[4] Там ён і Бішап рабілі даследаванні анкагенаў, за якія яны пазней атрымаюць Нобелеўскую прэмію. Ён стаў выкладчыкам у Каліфарнійскім універсітэце ў 1972 годзе і прафесарам у 1979 годзе.[4]

З 1993 па 1999 год ён займаў пасаду дырэктара Нацыянальнага інстытута здароўя. Займаючы пасаду дырэктара, Вармус амаль у два разы павялічыў бюджэт даследчага агенцтва.[6] З 2000 па 2010 год прэзідэнт Мемарыяльнага анкалагічнага цэнтра Слоан-Кетэрынга ў Нью-Ёрку. Ён атрымаў заработную плату ў памеры $ 2557403, якая з’яўляецца самай вялікай зарабатнай платай, выдадзенай дабрачыннай арганізацыяй свайму кіраўніку.[7] Таксама быў старшынёй анкалагічнага навуковага цэнтра Джэфры Біна ў Мемарыяльным анкалагічным цэнтры Слоан-Кетэрынга . З 2002 па 2005 год займаў пасаду папячыцеля Калумбійскага універсітэта.

Аўтар навуковых прац па вывучэнні пухлінародных вірусаў і іх узаемадзеяння з клеткамі.

Выявіў (разам з інш.) клетачную прыроду рэтравірусных анкагенаў.

Член Нацыянальнай АН ЗША (1984), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1988).

Асабістае жыццё

Вармус з’яўляецца заўзятым веласіпедыстам і членам кансультатыўнага камітэта Транспартнай Альтэрнатывы ў Нью-Ёрку, прапагандысцкай групы для пешаходаў і веласіпедыстаў. Ён таксама з’яўляецца бягуном, вясляром, і рыбаком. Ён жанаты на Канстанцыі Луізы Кейсі з 1969 года і мае двух сыноў, Якава і Крыстофера. Брат яго жонкі — раманіст Джон Кейсі. Вармус і яго сын, Якаў, трубач, правялі серыю канцэртаў пад назвай «Гены і Джаз» ў музеі Саламона Гугенхайма і ў Смітсанаўскім інстытуце.

Палітыка

Вармус падтрымаў тагачаснага сенатара Злучаных Штатаў Барака Абаму на прэзідэнцкіх выбарах 2008 года.[8] Ён быў абраны ў якасці аднаго з сустаршыняў савета дарадцаў па навуцы і тэхналогіі на службу ў адміністрацыі Абамы. Член Савета па міжнародных адносінах.[9]

Узнагароды

Публікацыі

Зноскі

  1. Harold E. Varmus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Harold Varmus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  4. 1 2 3 4 5 Les Prix Nobel. The Nobel Prizes 1989, Editor Tore Frängsmyr, Nobel Foundation, Stockholm, 1990.
  5. http://www.cancer.gov/aboutnci/director/biography Архівавана 4 студзеня 2014.
  6. 1 2 3 Jamie Shreeve. «Free Radical». Wired Magazine. June 2006. Issue 14.06.
  7. Charity Rating Guide and Watchdog Report, Volume Number 59, December 2011
  8. Nicholas Thompson: Harold Varmus Endorses Obama February 03, 2008
  9. Membership Roster — Council on Foreign Relations. Cfr.org. Retrieved on 2012-02-17.
  10. http://doublehelixmedals.cshl.edu/history_11.html Архівавана 6 студзеня 2013.
  11. http://www.laskerfoundation.org/awards/1982_b_description.htm#varmus Архівавана 15 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вірусолагі ЗША
Катэгорыя·Малекулярныя біёлагі
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Насо (Нью-Ёрк)
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Імунолагі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мікрабіёлагі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Выпускнікі Амхерсцкага каледжа
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выкладчыкі Карнельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных