wd wp Пошук:

Майкл Бішап

Джон Майкл Бішап (англ.: John Michael Bishop, нар. 22 лютага 1936, Ёрк, Пенсільванія, ЗША) — амерыканскі анколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1989 годзе разам з Х.Вармусам «за адкрыццё клетачнай прыроды рэтравірусных анкагенаў».

Біяграфія

Джон Майкл Бішап нарадзіўся 22 лютага 1936 года ў Ёрку (Пенсільванія) у сям’і лютэранскага святара. Cкончыў невялікую вясковую школу, затым правінцыйную вышэйшую школу. Сяброўства з сямейным урачом Робертам Кафам стымулявала яго цікавасць да біялогіі чалавека. Вырашыўшы паступаць у медыцынскую школу, Бішап спачатку скончыў Гетысбургскі каледж, а затым пачаў вывучаць медыцыну ў Гарвардскім універсітэце.

Cваю кар’еру пачаў, працуючы ў Нацыянальным інстытуце алергіі і інфекцыйных захворванняў, які з’яўляецца часткай Нацыянальнага інстытута здароўя. Затым ён правёў год, працуючы для інстытута імя Генрыха Петэ ў Гамбургу, Германія, а пасля перайшоў на факультэт Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска ў 1968 годзе.[16] Бішап застаўся на кафедры ў школе з 1968 года, і быў рэктарам універсітэта з 1998 па 2009 год.[17] Ён з’яўляецца дырэктарам Лабараторыі Бішапа[18].

Бішап з’яўляецца вядомым дзякуючы сваёй працы па рэтравірусных анкагенаў, якая прынесла яму Нобелеўскую прэмію. Працуючы разам з Харальдам Вармусам ў 1980-х гадах, ён адкрыў першы чалавечы анкаген, c-Src. Іх вынікі дазваляюць зразумець, як злаякасныя пухліны ўтвараюцца са змяненняў у нармальныя гены клеткі. Гэтыя змены могуць быць выкліканы вірусамі, выпраменьваннем ці ўздзеяннем некаторых хімічных рэчываў.[19]

Аўтар навуковых прац па даследаванні працэсаў новаўтварэння, клетачных механізмаў анкагенезу.

Прафесар універсітэта ў г.Сан-Францыска[20][21].

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (2008).

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 J. Michael Bishop - FactsNobel Foundation.
  2. J. Michael Bishop // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 NNDB — 2002. Праверана 1 лістапада 2019.
  4. OCLC. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 1 лістапада 2019.
  5. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12834833X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 лістапада 2019.
  6. 1 2 The Academic Family Tree — 2005. Праверана 1 лістапада 2019.
  7. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 1 лістапада 2019.
  8. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12834833X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  9. J. Michael Bishop - BiographicalNobel Foundation.
  10. http://www.nasonline.org/member-directory/members/57676.html Праверана 23 мая 2019.
  11. https://www.amacad.org/person/john-michael-bishop Праверана 22 мая 2019.
  12. https://www.ae-info.org/ae/User/Bishop_John(266)
  13. https://www.ae-info.org/ae/User/Bishop_John
  14. https://www.ascb.org/fellow/michaelbishop/ Праверана 22 мая 2019.
  15. Fellows Directory
  16. Autobiography on UCSF Website Архівавана 10 жніўня 2014.
  17. Susan Desmond-Hellmann named UC San Francisco chancellor Архівавана 10 чэрвеня 2010.
  18. http://hooper.ucsf.edu/hooper/bishop_lab.html Архівавана 2 снежня 2013.
  19. Nobel Prize press release
  20. 1 2 National Medal of Science details
  21. Nobel autobiography
  22. http://visualsonline.cancer.gov/details.cfm?imageid=8172
  23. http://www.laskerfoundation.org/awards/1982_b_description.htm#bishop Архівавана 15 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Імунолагі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Малекулярныя біёлагі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пенсільваніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Мікрабіёлагі ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне