wd wp Пошук:

Хаві Марцінес

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марцінес. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Хаўер «Хаві» Марцінес Агінага (баскск.: Javier «Javi» Martínez Aguinaga; нар. 2 верасня 1988, Эстэлья, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам), паўабаронца катарскага клуба «Катар» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Адзін з двух ігракоў у гісторыі сусветнага футбола, які перамагаў спачатку на чэмпіянаце свету па футболе, а затым на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па футболе[4].

Клубная кар’ера

Марцінес з’яўляецца выхаванцам памплонскай «Асасуны». Сезон 2005/06 правёў у дублюючай камандзе. Трэнер «Асасуны» Хасэ Сіганда лічыў юніёра вельмі перспектыўным, параўноўваючы яго з французскім паўабаронцам Патрыкам Віейра.

Улетку 2006 года 17-гадовы Марцінес перайшоў у «Атлетык». Сума трансферу склала 6 млн еўра. Нягледзячы на юнацкі ўзрост, Хаві згуляў 35 матчаў і забіў 3 мячы. яго гульня і хуткая адаптацыя вырабілі станоўчае ўражанне на спецыялістаў. У наступных сезонах Марцінес працягнуў прагрэсаваць, праводзячы не менш траццаці матчаў за чэмпіянат.

Шырока ходзяць чуткі аб магчымым пераходзе Марцінеса ў больш прэстыжны клуб. У якасці пакупнікоў зваліся «Ліверпул»[5], «Чэлсі»[6] і «Фіярэнціна»[7]. Агент футбаліста назваў прымальнай для трансферу суму ў 30 млн еўра. У 2010 годзе Марцінес быў прызнаны лепшым маладым іграком года паводле версіі часопіса «Don Balón».

У жніўні 2012 года Марцінес перайшоў у мюнхенскую «Баварыю».

У маі 2021 года стала вядома, што Хаві Марцінес пакідае «Баварыю» па заканчэнні кантракта, а ў чэрвені было абвешчана аб пераходзе паўабаронцы ў «Катар».

Міжнародная кар’ера

11 мая 2010 года настаўнік галоўнай зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске ўключыў Марцінеса ў заяўку на чэмпіянат свету 2010[8]. 29 мая Хаўер дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай, замяніўшы Хаві ў матчы супраць зборнай Саудаўскай Аравіі.

Дасягненні

«Баварыя»:

Іспанія:

Зноскі

  1. Javi Martínez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Javier Martínez Aginaga // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. 1 2 https://fcbayern.com/us/teams/professionals/javi-martinez
  4. Мата и Хавьер Мартинес добились исторического достижения Архівавана 27 чэрвеня 2011.. championat.com
  5. «Ливерпулю» Хави Мартинес не нужен. ua-football.com
  6. Хави Мартинесом интересуется «Челси». kulichki.net
  7. Хави Мартинес обойдется желающим в 30 миллионов евро. Советский спорт
  8. Lista de los veintitrés jugadores convocados para el Mundial de Sudáfrica 2010 Архівавана 10 лістапада 2013.. rfef.es

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Катар
Катэгорыя·Ігракі ФК Асасуна B
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навары
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетык Більбаа
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе